навіны

Невядомыя «замініравалі» генеральны кансулат Расеі ў Берасці

Барыс Грызлоў. (Фота: Sputnik Беларусь)
Барыс Грызлоў. (Фота: Sputnik Беларусь)
podpis źródła zdjęcia

У асноўны дзень выбараў тэрыторыю Расеі атакавалі прынамсі 35 беспілотнікаў.

Генеральны кансулат Расеі ў Берасці, дзе праходзіць галасаванне на выбарах прэзідэнта РФ, атрымаў папярэджанне пра мініраванне. Пра гэта заявіў амбасадар РФ у Беларусі Барыс Грызлоў, перадае ТАСС.
Барыс Грызлоў. (Фота: Sputnik Беларусь)
Барыс Грызлоў. (Фота: Sputnik Беларусь)
«Такое паведамленне прыйшло ў будынак берасцейскага генеральнага кансулату. Была праведзеная яшчэ адна праверка, галасаванне працягваецца», – адзначыў амбасадар.
У асноўны дзень выбараў тэрыторыю Расеі атакавалі прынамсі 35 беспілотнікаў. А пасёлак у Белгародскай вобласці быў захоплены чачэнскімі добраахвотнікамі ЗСУ. Адбываюцца інцыдэнты і на саміх участках.
Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10