навіны

Рада ЕЗ абмяркуе вайну ва Украіне і пагаршэнне сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі

Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: pexels.com)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: pexels.com)
podpis źródła zdjęcia

Рада ЕЗ будзе размаўляць і аб спрыянні расейскай агрэсіі з боку рэжыму Лукашэнкі.

Рада Еўразвязу ў замежных справах збіраецца 18 сакавіка, каб абмеркаваць расейскую агрэсію, а таксама стан рэчаў з правамі чалавека ў Беларусі.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: pexels.com)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: pexels.com)
«У пачатку паседжання міністры замежных справаў краінаў ЕЗ правядуць нефармальны абмен думкамі праз відэасувязь з дзяржаўным сакратаром Злучаных Штатаў Амерыкі Энтані Блінкенам», – паведамляе прэс-служба Рады ЕЗ.
Таксама Рада ў замежных справах абмяркуе расейскую агрэсію супраць Украіны пасля нефармальнага абмену думкамі з міністрам замежных справаў Украіны Дмытром Кулэбам у пачатку дыскусіі.


,,

«Рада абмяняецца думкамі аб апошніх падзеях у Беларусі, засяродзіўшыся на пагаршэнні сітуацыі з правамі чалавека і падтрыманні беларускім рэжымам агрэсіўнай вайны Расеі супраць Украіны», – гаворыцца ў прэс-рэлізе.


Напярэдадні адзінага дня галасавання ў Беларусі Рада ЕЗ падкрэсліла, што бачыць рэпрэсіі перад выбарамі і «салідарная з беларускім народам і па-ранейшаму поўная рашучасці мабілізаваць усе сродкі для падтрымання яго імкнення да міру і дэмакратыі».
На парадку дня і сітуацыя на Блізкім Усходзе, «уключаючы падзеі на месцах і ў рэгіёне ў цэлым».
Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10