навіны

Вынікі афіцыйнага экзітпола ў Расеі: Пуцін набірае 87%

Уладзімір Пуцін. (Крыніца: kremlin.ru)
Уладзімір Пуцін. (Крыніца: kremlin.ru)
podpis źródła zdjęcia

Пуцін ідзе на рэкорд – падчас папярэдніх кампаніяў афіцыйныя паказнікі былі ніжэй.

Пасля завяршэння галасавання на прэзідэнцкіх выбарах у РФ Усерасейскі цэнтр вывучэння грамадскай думкі апублікаваў вынікі экзітпола (апытання на выхадзе з выбарчых участкаў). Паводле звестак праўладных сацыёлагаў, Уладзімір Пуцін перамагае з рэкорднымі паказнікамі.
Уладзімір Пуцін. (Крыніца: kremlin.ru)
Уладзімір Пуцін. (Крыніца: kremlin.ru)
Па выніках экзітпола, на выбарах прэзідэнта Расейскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін набраў 87% галасоў. Астатнія кандыдаты прадэманстравалі наступныя вынікі: Мікалай Харытонаў (КПРФ) – 4,6% галасоў, Уладзіслаў Даванкоў (партыя «Новыя людзі») – 4,2%, Леанід Слуцкі (ЛДПР) – 3,0%. Доля несапраўдных бюлетэняў склала 1,2 %.
Цэнтрвыбаркам дае аналагічныя лічбы: пасля апрацоўкі 24,4% бюлетэняў Пуцін лідзіруе з паказнікам 87,97%. А на акупаваных тэрыторыях Украіны за Пуціна нібыта прагаласавалі больш за 90%, сцвярджаюць расейскія ўлады.
Калі істотна нічога не зменіцца, гэта будзе рэкордны вынік за ўвесь час прэзідэнцкіх выбараў у РФ. На прэзідэнцкіх выбараў 2018 году, паводле ЦВК, Пуцін набраў 79,69%.
Цікава, што ў жніўні 2023 году ў інтэрв’ю з выданню «The New York Times» прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў анансаваў, што на прэзідэнцкіх выбарах 2024 года пераабранне Пуціна падтрымаюць больш за 90% выбарнікаў.
Глеб Нержын belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10