навіны

Якіх (не) бяруць у касманаўты. Лукашэнка падпісаў указ пра статус беларускіх касманаўтаў

Марына Васілеўская. (Фота: Пасольства Беларусі ў Расеі / Telegram)
Марына Васілеўская. (Фота: Пасольства Беларусі ў Расеі / Telegram)
podpis źródła zdjęcia

21 сакавіка ў космас мае паляцець сцюардэса «Белавіі».

Аляксандр Лукашэнка 19 сакавіка падпісаў Указ № 100 «Аб статусе беларускага касманаўта», які замацоўвае правы і абавязкі касманаўта Рэспублікі Беларусь. Пра гэта паведамілі ў ягонай прэс-службе.
Марына Васілеўская. (Фота: Пасольства Беларусі ў Расеі / Telegram)
Марына Васілеўская. (Фота: Пасольства Беларусі ў Расеі / Telegram)
Згодна з указам, статус касманаўта надаецца грамадзяніну Рэспублікі Беларусь, які здзейсніў касмічны палёт, а таксама яго дублёру.
Касманаўтам таксама прадугледжаны шэраг ільгот і прэферэнцыяў, уключаючы захаванне займанай пасады, медычнае абслугоўванне ў Рэспубліканскім клінічным медычным цэнтры, пенсійнае забеспячэнне, дзяржаўнае падтрыманне пры будаўніцтве жылля.
«Пры гэтым вызначана, што касманаўт павінен адпавядаць свайму высокаму званню, валодаць цвёрдай грамадзянскай пазіцыяй, браць актыўны ўдзел у грамадска-палітычным жыцці краіны, годна прадстаўляць Рэспубліку Беларусь на міжнароднай арэне», – заявілі ў прэс-службе.
Выданне ўказу прымеркаванае да палёту ў космас сцюардэсы «Белавіі» Марыны Васілеўскай. Яе запуск запланаваны на 21 сакавіка на борце расейскага карабля «Саюз МС-25».
Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10