Памёр расейскі каментатар Уткін: ён моцна троліў беларусаў, а з 2020 года – імі захапляўся
19.03.2024, 21:24
Васіль Уткін. (Фота: by.tribuna.com)
podpis źródła zdjęcia
Каментатар стаў галоўным крытыкам Лукашэнкі ў расейскім спорце.
У Расеі памёр вядомы спартовы журналіст і каментатар Васіль Уткін. Яму было 52 гады. Пра гэта паведамляе «Матч ТВ».
Васіль Уткін. (Фота: by.tribuna.com)
«Сёння не стала вялікага каментатара, выдатнага чалавека і нашага сябра Васіля Уткіна. Спачывай са светам, легенда, нам будзе цябе вельмі не хапаць», – адзначылі ў Расейскай прэм’ер-лізе.
Як піша «Трыбуна», раней Васіль Уткін выказваўся пра Беларусь не ў самым лепшым ключы. Расейскі каментатар не толькі скептычна ацэньваў узровень белфутбола, але і выказваўся на шырэйшыя тэмы: не саромеўся называць краіну Лесарубіяй, насельніцтва – «скончанымі правінцыяламі», а футбольнага трэнера Віктара Ганчарэнку – бульбяной душонкай.
Аднак стаўленне каментатара да Беларусі моцна змянілася ўлетку 2020 года, калі беларусы паўсталі супраць улады Аляксандра Лукашэнкі.
,,
«У сувязі з падзеямі ў Менску і не толькі, якія я лічу вартым усялякага пераймання прыкладам барацьбы людзей за сваю свабоду, я спыняю любы тролінг на беларускую тэму. Я ўражаны», – адзначаў Уткін у ліпені 2020 года.