навіны

Без сцягу, гімну і параду. У МАК распавялі, як Беларусь і РФ выступяць на Алімпіядзе

У 2024 годзе Алімпійскія гульні пройдуць у Парыжы. (Фота: fattiretours.com)
У 2024 годзе Алімпійскія гульні пройдуць у Парыжы. (Фота: fattiretours.com)
podpis źródła zdjęcia

На гульні ўжо адабраліся 12 спартоўцаў з расейскімі пашпартамі і 7 беларусаў.

Дырэктар дэпартаменту сувязяў з нацыянальнымі алімпійскімі камітэтамі Міжнароднага алімпійскага камітэту (МАК) Джэймс Маклаўд паведаміў журналістам пра ўмовы, на якіх падчас Алімпійскіх гульняў у Парыжы будуць выступаць спартоўцы з Беларусі і Расеі.
У 2024 годзе Алімпійскія гульні пройдуць у Парыжы. (Фота: fattiretours.com)
У 2024 годзе Алімпійскія гульні пройдуць у Парыжы. (Фота: fattiretours.com)
Выканкам МАК ухваліў нейтральны флаг, пад якім прапануюць выступаць расейскім і беларускім спартоўцам. Ён будзе пазбаўлены нацыянальнай прывязкі да дзвюх краін. У выпадку заваявання залатых медалёў яны будуць узнагароджваць пад музыку без слоў. Музыка была падрыхтаваная выключна для Гульняў у Парыжы, сказаў Джэймс Маклаўд.
Таксама МАК забараніў расейскім і беларускім атлетам прымаць удзел у парадзе спартоўцам на цырымоніі адкрыцця Алімпійскіх гульняў 2024 года, але ў самой цырымоніі ў іх будзе магчымасць прысутнічаць. Рашэнне адносна цырымоніі закрыцця будзе прынятае пазней.
Што датычыць медалёў, заваяваных расейскімі і беларускімі спартоўцамі, то яны не будуць адлюстроўвацца ў табліцы медалёў.
Разам з тым Міжнародны алімпійскі камітэт не будзе патрабаваць ад іх падпісваць «штосьці ў дадатак да таго, што падпісваюць усе астатнія».
Маклаўд адзначыў, што на Алімпійскія гульні 2024 года ў Парыжы па стане на 19 сакавіка адабраліся 12 спартоўцаў з расейскімі пашпартамі і 7 беларусаў.
Раней Міжнародная федэрацыя тэнісу пастанавіла дапусціць да Алімпіяды ў Парыжы спартоўцаў з Беларусі і Расеі. Але толькі ў нейтральным статусе.
Якуб Хруст belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10