навіны

Урад назваў машыны, за якія трэба плаціць высокі падатак. Шмат з іх ёсць у аўтапарку Лукашэнкі

Аўтамабіль Аляксандра Лукашэнкі. (Фота: Геннадий Можейко / kp.by)
Аўтамабіль Аляксандра Лукашэнкі. (Фота: Геннадий Можейко / kp.by)
podpis źródła zdjęcia

Дакумент распаўсюджвае сваё дзеянне на стасункі, якія ўзніклі з 1 студзеня 2024 года.

Савет міністраў сваёй пастановай № 194 ад 20 сакавіка зацвердзіў пералік транспартных сродкаў павышанай камфортнасці. Дакумент ужо апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, ён датычыць стасункаў, якія ўзніклі з 1 студзеня 2024 года.
Аўтамабіль Аляксандра Лукашэнкі. (Фота: Геннадий Можейко / kp.by)
Аўтамабіль Аляксандра Лукашэнкі. (Фота: Геннадий Можейко / kp.by)
Паводле пастановы, за ўключаныя ў пералік аўтамабілі давядзецца плаціць транспартны падатак у дзесяцікратным памеры, калі з моманту іх выпуску прайшло не больш за тры гады. У дакуменце пералічаныя:
Сёлета патрабаванне выплаты павышанага падатку датычыць арганізацыяў. Фізасобы будуць плаціць яго ў 2025 годзе.
Раней паведамлялася, што шмат марак такіх аўтамабіляў ёсць у асабістым аўтапарку Аляксандра Лукашэнкі. Напрыклад, паведамлялася, што ў яго ўваходзяць «Mercedes-Maybach Pullman Guard» коштам ад 690 тысяч еўраў, «Maybach 62» (ад 367 тысяч), «Mercedes S W221» (ад 160 тысяч), «Audi A8 II» (ад 85 тысяч), «Mercedes GL» (ад 64 тысяч). Таксама ён карыстаўся такімі машынамі, як «Rolls-Royce Phantom Coupe» коштам ад 170 тысяч еўраў. Бачылі ў яго і аўтамабілі «Tesla», «Audi A8 III», «Geely Emgrand EV» ды іншыя транспартныя сродкі.
Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10