«Уладу цікавіць не гістарычная праўда, а прапагандысцкія патрэбы». Гісторык – пра міфы і праўду Хатыні
22.03.2024, 18:17
Гісторык Аляксандр Пашкевіч. (Крыніца: mostmedia.io)
podpis źródła zdjęcia
Сітуацыя ў Хатыні настолькі жахлівая і брутальная, што прапагандыстам няма патрэбы нешта дадумаваць. Толькі расставіць акцэнты.
22 сакавіка 1943 года жыхары невялікай лясной вёсачкі на тры вуліцы і дваццаць шэсць двароў і ўявіць сабе не маглі, што жыць ім засталося ўсяго некалькі гадзінаў. І хоць з дня знішчэння Хатыні – самай знанай з сотняў расстраляных і жыўцом пахаваных беларускіх вёсак – прайшоў 81 год і ўжо выраслі тры пакаленні, для беларусаў Хатынь застаецца сімвалам смутку і трагедыі беларускага народу ў гады вайны. А для ўладаў Беларусі – нагодаю для палітычных маніпуляцыяў. Разам з гісторыкам Алесем Пашкевічам разбіраем, якія акцэнты робяць улады ў хатынскай трагедыі, чаму ў Беларусі судзяць мёртвых і што ўсё ж адбылося ў Хатыні – ваеннае злачынства ці генацыд.
Гісторык Аляксандр Пашкевіч. (Крыніца: mostmedia.io)
– Штогод увесну ў Беларусі ўзгадваюць ахвяраў хатынскай трагедыі. Апавядзіце, калі ласка, што да яе прывяло. Ці праўда, што знішчэнне вёскі было асабліваю помстаю за смерць нямецкага алімпійскага чэмпіёна Ганса Вёльке? Ці ёсць тут віна партызанаў?
– Факт тое, што алімпійскі чэмпіён 1936 года ў штурханні ядра Ганс Вёльке сапраўды напярэдадні хатынскай трагедыі трапіў у партызанскую засаду непадалёк ад Хатыні і загінуў разам з яшчэ некалькімі сваймі паплечнікамі, а карная акцыя супраць жыхароў вёскі была адказам на гэта. Але можна ставіць пад сумнеў тое, што асноўнае значэнне мела асоба самога Вёльке і што менавіта за ягоную смерць помста была «асаблівая».
Рэч у тым, што такія дзеянні для немцаў у іхнай барацьбе з партызанскім рухам былі ў той час даволі звычайнымі, нездарма ж і лік беларускіх вёсак, жыхары якіх паўтарылі лёс хатынцаў, ідзе на сотні.
,,
Нацысты не былі ўвогуле абцяжараныя маральнымі нормамі, а іхная расавая ідэалогія разглядала прадстаўнікоў мясцовага насельніцтва як непаўнавартасных. Гэтыя людзі не мелі ніякіх правоў, іхныя жыцці нічога не каштавалі. Няздольныя ж справіцца з партызанскім рухам чыста ваенным спосабам, нацысты імкнуліся пазбавіць яго базы падтрымання з боку мясцовых жыхароў, уводзячы прынцып калектыўнай адказнасці: калі партызаны рабілі нейкую акцыю і да іх дацягнуцца было цяжка, то праводзілася паказальная карная акцыя супраць навакольнага мірнага насельніцтва, падчас якой маглі не шкадаваць ні жанчын, ні дзяцей, ні старых.
Пошукам доказаў індывідуальнай віны кожнага ніхто не замарочваўся, гэта і не патрабавалася: ставілася задача толькі пасеяць усеагульны страх і здушыць усялякую волю да супраціву. Партызанаў гэта таксама мусіла ставіць перад маральным выбарам: ці варта праводзіць нейкую акцыю, якая тым больш не мае асаблівага ваеннага значэння, калі ў адказ за яе могуць быць знішчаныя дзясяткі і сотні ні ў чым не вінаватых людзей, сярод якіх могуць апынуцца і іхныя сваякі?
Уласна, гэтак усё і адбылося ў Хатыні. Там партызаны зладзілі засаду пры шашы Плешчаніцы – Лагойск, апоўдні 22 сакавіка абстралялі нямецкія аўтамабілі, якія па ёй ехалі, і забілі 6 чалавек, сярод якіх быў і Ганс Вёльке. Пасля таго партызаны адышлі ў недалёкую Хатынь, былі там, а ўжо літаральна праз некалькі гадзінаў там з’явіліся карныя атрады, якіх прывялі менавіта ў гэтую вёску сляды на снезе. Партызаны вёску пакінулі, а мясцовае насельніцтва засталося і заплаціла за акцыю ўласнымі жыццямі. Сітуацыя жахлівая, але для таго нялюдскага часу нічога асабліва незвычайнага ў ёй не было: паводле прыблізна такой схемы падзеі развіваліся шмат дзе. Хатынь тут толькі сімвал.
– Апавядзіце пра ахвяраў Хатыні і лёс тых, хто ацалеў.
– У часе спалення Хатыні загінулі 149 чалавек, а выжылі ўсяго шасцёра. Толькі адзін з іх быў дарослым – Язэп Камінскі, астатнія пяцёра былі дзецьмі. Трое дзяцей змаглі схавацца і не трапілі ў падпаленую адрыну, дваім, як і Язэпу Камінскаму, пашчасціла адтуль выбрацца жывымі і не быць дабітымі карнікамі, бо яны іх, параненых і абгарэлых, палічылі за мёртвых. Цяпер з тых дзяцей жывога ўжо нікога няма, апошні, Віктар Жалабковіч, памёр у траўні 2020-га ва ўзросце 86 гадоў.
Гісторык Аляксандр Пашкевіч. (Крыніца: mostmedia.io)
Спачатку выжылі і яшчэ дзве дзяўчыны, якіх прытулілі на суседнім хутары Хварасцені, але неўзабаве ён таксама быў спалены, і гэтым разам дзяўчатам ужо не пашанцавала.
З тых, хто выжыў, па-сапраўднаму сімвалічнай і ўсім вядомаю фігураю стаўся 56-гадовы на момант трагедыі Язэп Камінскі, які пасля вайны жыў у суседняй з Хатынню вёсцы Казыры і кансультаваў стваральнікаў мемарыялу, а ўжо пасля яго адкрыцця часта расказваў наведнікам комплексу пра трагедыю вёскі і сваю ўласную. Расказ Камінскага, як пасля ад’езду карнікаў ён знайшоў свайго абгарэлага і яшчэ жывога сына, які памёр у яго на руках, натхніў творцаў на стварэнне знакамітага хатынскага помніку «Няскораны», хоць увогуле гэты помнік пастаўлены зборнаму персанажу, а не асабіста Камінскаму, як часам памылкова лічаць.
Архітэктар Леанід Левін у сваіх успамінах прыгадваў, што найбольш уразлівым быў расказ Камінскага пра перажытае, калі ён слухаў яго, тады нікому невядомага, самы першы раз. Пасля ж, калі ён неаднаразова чуў яго ўжо ў якасці своеасаблівага гіда, гэта ўжо не так уражвала, бо стары ўжо завучана паўтараў адное і тое ж, з ягонага аповеду знікла энергетыка.
Паводле прафесіі Язэп Камінскі быў кавалём і ў дакалгаснай Хатыні лічыўся адным з найбольш заможных гаспадароў, меў у гаспадарцы нават сваю малатарню. Хоць большасць жыхароў Хатыні былі праваслаўнымі, Камінскі быў каталіком і таму падчас перапісаў запісваўся, паводле тагачаснай завядзёнкі, палякам. Памёр Язэп Камінскі ўвесну 1973-га, праз 30 гадоў пасля хатынскай трагедыі. Яму было 86 гадоў.
– У савецкі час падчас экскурсіяў усім наведнікам мемарыялу ў Хатыні апавядалі пра жудасныя злачынствы гітлераўцаў у гэтай вёсцы. Падчас перабудовы як гром сярод яснага неба з’явіліся звесткі, што ў знішчэнні Хатыні акрамя гітлераўцаў бралі ўдзел паліцаі з 118-га батальёну. Што гэта за батальён? Ці сапраўды ён у асноўным складаўся з украінцаў?
– 118-ы паліцэйскі батальён сапраўды збольшага складаўся з украінцаў. У ім служылі некалькі сотняў чалавек, падзеленых на тры роты. Першая рота складалася ў асноўным з былых сябраў Букавінскага курэню Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў (крыла гэтай арганізацыі пад кіраўніцтвам Андрэя Мельніка, якое, у адрозненне ад крыла пад кіраўніцтвам Сцяпана Бандэры, наважылася падчас вайны на супрацу з нацыстамі), другая і трэцяя – у асноўным з ваеннапалонных савецкіх грамадзянаў, пераважна паходжаннем з цэнтральнай і ўсходняй Украіны. У расправе над хатынцамі бралі ўдзел паліцыянты з першай і трэцяй роты, то бок былі там і заходнія ўкраінцы з Букавіны, якая да Другой сусветнай вайны ўваходзіла ў склад Румыніі, і ўкраінцы – савецкія грамадзяне, якія пайшлі на супрацу з нацыстамі. Былі ў тым батальёне і прадстаўнікі іншых народаў, хоць украінцы складалі аснову.
Гісторык Аляксандр Пашкевіч. (Крыніца: mostmedia.io)
Але былі ў Хатыні, акрамя паліцыянтаў 118-га батальёна, і эсэсаўцы з дывізіі Дырлевангера – як немцы, гэтак і прадстаўнікі калабарацыяністаў. Усяго, паводле сведчанняў на савецкіх судах, расстаноўка была прыблізна такая – 150–160 чалавек паліцыянтаў і каля 100 эсэсаўцаў. Важна адзначыць, што камандзірамі ўсіх падраздзяленняў былі нямецкія афіцэры, якія аддавалі загады: мясцовым калабарантам яны не настолькі давяралі, каб рабіць іх самастойнымі.
– Як судзілі пасля карнікаў у «хатынскай справе»?
– Самым вядомым і раскручаным судом у гэтай справе быў суд над Рыгорам Васюрам у 1986 годзе. Суд быў закрытым, а савецкая прэса пра яго практычна не пісала. Гэта звязана было акурат з тым, што сярод карнікаў Хатыні большасцю былі ўкраінцы, прытым большая частка з іх – савецкія грамадзяне. Гэты факт моцна біў па савецкім наратыве пра «непарушную дружбу народаў», і на непублічнасці працэсу настойваў сам тагачасны першы сакратар Камуністычнай партыі Украіны Уладзімір Шчарбіцкі.
,,
Моцны ўкраінскі фактар у спаленні Хатыні стаў шырока і актыўна абмяркоўвацца ўжо толькі ў самыя апошнія гады СССР ды ў незалежнай Беларусі. А канчаткова судовую справу супраць Рыгора Васюры рассакрэцілі толькі ў сакавіку 2008-га, да 65-й гадавіны хатынскай трагедыі.
Да суда над Рыгорам Васюрам у СССР адбыліся яшчэ некалькі працэсаў, дзе так ці іначай усплывала пытанне спалення Хатыні. Гэтак, у 1961 годзе ў Менску адбыўся суд над эсэсаўцамі Дырлевангера з ліку савецкіх грамадзянаў, якія сярод іншага палілі і Хатынь. 13 чалавек тады прысудзілі да смяротнага пакарання.
Таксама ў 1974 годзе ў Горадні прайшоў суд над былымі ўдзельнікамі 118-га батальёну, у выніку якога аднаго з украінцаў асудзілі да смяротнага пакарання, астатнія атрымалі розныя тэрміны зняволення.
Гісторык Аляксандр Пашкевіч. (Крыніца: mostmedia.io)
Таксама некаторыя ўдзельнікі карных атрадаў прыцягваліся да адказнасці на розных іншых працэсах, але не заўсёды ў абвінавачаннях усплывала хатынская справа. Гэтак, таго ж згаданага Рыгора Васюру неўзабаве пасля вайны судзілі, але паводле іншых эпізодаў.
– Чаму менавіта Хатынь савецкія ўлады абралі ў якасці сімвалу ўсіх 433 спаленых беларускіх вёсак і хто быў ініцыятарам стварэння мемарыялу?
– Ініцыятарам стварэння такога мемарыялу лічыцца першы сакратар ЦК КПБ Пятро Машэраў, помнік сталі будаваць фактычна адразу пасля таго, як той у 1965 годзе стаўся першай асобай у рэспубліцы. Часта можна пачуць думку, што, абраўшы ў якасці сімвалу нацысцкіх злачынстваў у Беларусі менавіта Хатынь, савецкія камуністы хацелі пасеяць у галовах блытаніну дзеля сугучнасці гэтай назвы з назваю вёскі Катынь на Смаленшчыне, дзе расправу над польскімі ваеннапалоннымі здзяйснялі сталінскія чэкісты. Перадусім гэта нібыта было скіравана на заходнюю аўдыторыю, пагатоў па-англійску дзве гэтыя назвы нават пачынаюцца з адной літары – Khatyn і Katyn. Аднак жа, наколькі мне вядома, нейкіх сур’ёзных пацвярджэнняў гэтай версіі няма, гэта збольшага толькі дапушчэнне. І ініцыятыва пабудаваць мемарыял нібыта ўсё ж ішла з Менску, а не з Масквы.
Што да выбару ў якасці сімвалу канкрэтнай беларускай вёскі з некалькіх соцень спаленых, то на карысць Хатыні сыграла яе геаграфічнае размяшчэнне – недалёка ад Менску і блізка ад вялікай дарогі. Прытым, калі верыць аднаму са стваральнікаў комплексу, архітэктару Юрыю Градаву, Машэраў нібыта хацеў спачатку рабіць мемарыял у нейкай іншай вёсцы з таго ж рэгіёну, але неўзабаве высветлілася, што яе спалілі не немцы, а партызаны, таму будаўніцтва і перанеслі ў Хатынь.
– Адзначце калі ласка, міфы, якія культывуе лукашэнкаўская прапаганда ў гісторыі хатынскай трагедыі?
– Сітуацыя ў Хатыні ды іншых падобных да яе беларускіх вёсках настолькі жахлівая і брутальная, што прапагандыстам няма асаблівай патрэбы тут нешта дадумваць і яўна прыдумляць. Можна, хутчэй, казаць пра расстаноўку акцэнтаў.
Напрыклад, у праўладным дыскурсе не вельмі любяць засяроджваць увагу на тым факце, што спаленне Хатыні было рэакцыяй нацыстаў на дзеянні партызанаў, і на тым, што перад самой трагедыяй значная іхная колькасць кватаравала ў Хатыні. Гэта не тое што адмаўляецца, але не падкрэсліваецца.
,,
Стаіць задача давесці, што гэтая і падобныя акцыі былі не вынікам ускладання нацыстамі на мірных жыхароў калектыўнай адказнасці за партызанскія акцыі, а мэтанакіраванымі дзеяннямі ў межах «генацыду беларускага народу». Маўляў, палілі вёскі разам з людзьмі не таму, што помсцілі і запалохвалі, а таму, што ідэйна хацелі звесці беларусаў са свету.
Другі элемент прапагандысцкай міфалогіі звязаны з украінскім фактарам, які ў сучасных умовах ужо можна не сарамліва прыхоўваць, як раней, а нават акцэнтаваць. І тут маніпуляцыі здараюцца ў пытанні таго, кім былі гэтыя ўкраінцы і якімі матывамі кіраваліся. Заўсёды ёсць спакуса звязаць іх з хцівымі і бязлітаснымі бандэраўцамі, хоць акурат прыхільнікаў Сцяпана Бандэры ў фармаваннях, на руках якіх – кроў хатынцаў, акурат у 118-м паліцэйскім батальёне і не было. Прапаганда лукашэнкаўскага рэжыму максімальна спрошчаная і імкнецца падаваць сваім спажыўцам максімальна прымітыўную карціну свету, свядома не ўдаючыся ў насамрэч вельмі важныя дэталі.
Гісторык Аляксандр Пашкевіч. (Крыніца: mostmedia.io)
У параўнанні з савецкім часам змянілася перадусім тое, што калі тады шмат якія дэталі трагедыі былі проста невядомыя шырокай грамадскасці, бо былі засакрэчаныя, то цяпер у прынцыпе ўся асноўная інфармацыя ў адкрытым доступе ёсць. Таму цяпер у асноўным і стаўка не так на замоўчванне і прыдумлянне, як на інтэрпрэтацыю і акцэнтаванне з суправаджэннем пафаснаю рыторыкаю.
– Трагедыя ў Хатыні – генацыд ці ваеннае злачынства? Чаму ўлады настойваюць на першым?
– Людзі любяць выкарыстоўваць гучныя словы і часта пры гэтым не надта задумваюцца пра іх рэальнае значэнне. У нашай практыцы страшнае слова «генацыд» даўно сталася будзённым, ім на эмоцыях нярэдка акрэсліваюць любую негатыўную з’яву, якая мела вынікам гібель людзей.
,,
Між тым у генацыду ёсць канкрэтнае акрэсленне. Гэта дзеянні, якія робяцца з намерамі знішчыць, цалкам або часткова, нейкую нацыянальную, этнічную, расавую ці рэлігійную групу. У дачыненні дзеянняў нямецкіх нацыстаў абсалютна ўпэўнена можна казаць пра генацыд габрэяў і цыганоў, бо там відавочна ішоў пераслед і знішчэнне толькі за адзін факт паходжання, прычым ставілася задача толькі за гэта іх усіх звесці пад корань.
У дачыненні беларусаў такой адназначнасці няма, хоць таго факту, што рэальна падчас нацысцкай акупацыі загінулі многія тысячы ні ў чым не вінаватых людзей, адмаўляць ніяк не выпадае. Але праводзячы бязлітасны тэрор супраць мірнага насельніцтва беларускіх вёсак, нацысты кіраваліся іншымі меркаваннямі, чымся ў выпадку з габрэямі і цыганамі. Прынамсі на тым этапе не ішла гаворка пра мэтанакіраванае знішчэнне беларусаў дзеля нейкіх ідэйных пастулатаў (вядома, канечне, пра распрацоўванне плану «Ост» і падобных, але яны ў дзеянне так да канца і не ўвайшлі), а пра забеспячэнне іх безумоўнай лаяльнасці і падпарадкавання акупацыйным уладам. Прытым для дасягнення гэтай мэты не грэбавалі ніякімі, нават самымі брутальнымі і бесчалавечнымі метадамі. Таму гэта не генацыд у чыстым выглядзе, але безумоўнае ваеннае злачынства з элементамі генацыду. Я б гэта так акрэсліў.
Ну, а ўлады настойваюць на першым вядома чаму: іх цікавіць не гістарычная праўда, а прапагандысцкія патрэбы бягучага моманту. Гэтым тлумачацца шмат якія словы і дзеянні, і не толькі ў гэтым пытанні.
– У 2015 годзе ў Канадзе памёр Уладзімір Катрук, апошні паліцай, які паліў Хатынь. Ягонай экстрадыцыі прасіў яшчэ Грамыка ў час, калі быў міністрам замежных справаў СССР. Але Канада яго так і не выдала. Ці мусяць, на вашую думку, людзі, калі іхную віну даказалі, несці адказнасць за свае злачынствы нават калі мінула 40, 50, 80 гадоў?
– Так, вядома, ваенныя злачынствы, як і злачынствы супраць чалавецтва, не маюць тэрміну даўніны, а таму судзіць такіх людзей можна і трэба незалежна ад таго, колькі гадоў прайшло, калі выканаўца злачынстваў пры памяці і можа судзіцца паводле стану здароўя. Іншая рэч, што заходняе правасуддзе грунтуецца на тым, што любая віна канкрэтнага чалавека мусіць быць скрупулёзна і адназначна даказаная, а гэта зрабіць тым цяжэй, чым больш праходзіць гадоў і адпаведна менее сведкаў. На Захадзе лепш пакінуць без пакарання вінаватага, чымся засудзяць чалавека на падставе недастатковых доказаў, пагатоў і права на абарону там нікога пазбавіць не могуць.
Гісторык Аляксандр Пашкевіч. (Крыніца: mostmedia.io)
У Савецкім Саюзе, дый у шмат якіх краінах на яго руінах, у тым ліку, на жаль, у Беларусі, усё было і ёсць зусім інакш: абвінавачванаму, у асуджэнні якога бачыцца палітычная мэтазгоднасць, цяжка разлічваць на тое, што разгляд ягонай справы будзе аб’ектыўным і бесстароннім, а адвакаты не будуць толькі статыстамі або і ўвогуле прысутнічаць адно дзеля фармальнасці. Менавіта дзеля таго заходнікі і не выдавалі абвінавачваных у ваенных злачынствах Савецкаму Саюзу і постсавецкім краінам, бо мелі важкія падставы сумнявацца, што над імі будзе сапраўды суд, а не судзілішча з загадзя прадвызначаным вынікам. А каб судзіць самым, не мелі дастатковых доказаў віны. Таму асобы, падобныя да Катрука, у выніку і дажылі да глыбокай старасці, не панёсшы сур’ёзнай адказнасці за здзейсненае.
– 18 сакавіка 2024 года Вярхоўны Суд Беларусі прызнаў Катрука вінаватым у генацыдзе беларускага народу. Як вы ставіцеся да такіх судоў над памерлымі? Навошта гэта лукашэнкаўскаму рэжыму? Ці бачыце вы ў гэтым яшчэ і распальванне варажнечы паміж беларусамі і ўкраінцамі?
– Я не бачу сэнсу ў такіх тэатральных пастаноўках з асуджэннем нават і вельмі грэшных людзей, якія ўжо пакінулі гэты свет. Тым больш, калі гэта робіцца ў межах такой палітычнай кампаніі, якой ёсць расследаванне «справы генацыду беларускага народу» ў выкананні рэжыму Лукашэнкі.
,,
Праз кампанію з генацыдам і ўвогуле апеляцыю да гісторыі рэжым, які страціў унутраную легітымнасць і трымаецца пры ўладзе толькі на штыках, спрабуе здабыць маральнае апраўданне свайго права на кіраванне Беларуссю, дэманізуючы праз штучныя цынічныя паралелі ўнутраных і вонкавых апанентаў ды адводзячы тым самым увагу ад уласных злачынстваў, мяняючы іх акцэнт.
Маўляў, мы суровыя і бязлітасныя, але ж змагаемся нібыта з духоўнымі нашчадкамі тых, хто рабіў на нашай зямлі во такое больш за 80 гадоў таму. І гэтая кампанія мае сваю ўнутраную дынаміку: каб неяк працаваць, яна не можа стаяць на месцы, вось і прыдумляюцца ўсё новыя і новыя яе этапы. Калі следства вядзецца і нейкія факты падчас яго выяўляюцца (а часцей бяруцца тыя, якія і без таго былі вядомыя), то мусяць быць на выхадзе і нейкія суды. А паколькі жывых людзей, каб іх судзіць, ужо няма, то судзяць мёртвых. Усё даволі стройна і лагічна ў гэтым сэнсе. Адносна ж здаровага сэнсу ніхто там даўно ўжо не задумваецца, важны сам працэс.
Адносна распальвання варажнечы паміж беларусамі і ўкраінцамі праз асобу Катрука думаю, што гэты матыў калі і прысутнічае, то мае другаснае значэнне. Выбар для суда менавіта гэтай асобы меў хутчэй практычнае значэнне і тлумачыўся, мяркую, найперш прагматычнымі разлікамі. Ён проста найбольш вядомая асоба з тых былых нацысцкіх памагатых, звязаных з Беларуссю, якія яшчэ пры жыцці небеспадстаўна абвінавачваліся ў злачынствах ды так і не сталі перад судом. Супраць яго даўно сабрана шмат матэрыялаў, у тым ліку і падчас следстваў да папярэдніх судоў над катамі Хатыні яшчэ ў савецкі час. Таму можна было без асаблівых намаганняў проста браць гэта ўсё, афармляць і адпраўляць у падкантрольны суд для вынясення вердыкту. Думаю, найважнейшае значэнне мела гэта, а не этнічнае паходжанне Катрука.
Тымі ж меркаваннямі, хутчэй за ўсё, тлумачыцца і выбар нябожчыка для чарговага суда: калі верыць праўладнаму дэпутату Ігару Марзалюку, ім станецца колішні кіраўнік паліцыі ў Міры Сымон Серафіновіч, датычны да фізічнага знішчэння мірскай габрэйскай грамады. Яго таксама яшчэ пры жыцці збіраліся судзіць у Вялікай Брытаніі, сабралі шмат матэрыялаў, ды толькі не давялі справы да канца праз век і стан здароўя абвінавачванага. Цяпер тыя матэрыялы, шмат якія апублікаваныя, можна проста ўзяць і прагнаць праз суд, не абцяжарваючы сябе лішняю працаю. Для патрэбаў прапаганды гэтага хопіць, а іншых мэтаў і не ставіцца.
Telewizja Polska S.A. w likwidacji processes your personal data collected when you visit individual websites on the tvp.pl Portal (hereinafter referred to as the Portal), including information saved using technologies used to track and store them, such as cookies, web beacons or other similar technologies enabling the provision of tailored and secure services, personalize content and advertising, provide social media features and analyze Internet traffic.
Click "I accept and go to the website" to consent to the use of automatic tracking and data collection technology, access to information on your end device and its storage, and to the processing of your personal data by Telewizja Polska S.A. w likwidacji, Trusted Partners from IAB* (1004 company) and other Trusted TVP Partners (88 company), for marketing purposes (including for automated matching of advertisements to your interests and measuring their effectiveness) and others, which we indicate below.
The purposes of processing your data by TVP S.A. w likwidacji are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
TVP S.A. w likwidacji process your data for the purposes of features. As part of these features, we may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
The purposes of processing your data by Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP process your data for the purposes of features and special features. As part of these features, they may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
Use precise geolocation data
Actively scan device characteristics for identification
Consent is voluntary and you can withdraw it at any time in Advanced Settings.
In addition, you have the right to request access, rectification, deletion or limitation of data processing. In the Privacy Policy, you will find information on how to communicate to us your will to exercise these rights.
Consent to the use of data for some IAB Trusted Partners and TVP Trusted Partners may be related to the transfer of data to the United States or other third countries (not belonging to the European Economic Area, which includes the Member States of the European Union as well as Norway, Iceland and Liechtenstein). In connection with the above, we would like to inform you about the possible risk that may be associated with the transfer of data to third countries, consisting in the possible lack of an adequate level of protection of natural persons related to the processing of their personal data, which is guaranteed by the provisions of the GDPR (Regulation of the European Parliament and of the Council (EU 2016/679 of 27 April 2016 on the protection of individuals with regard to the processing of personal data and on the free movement of such data, and repealing Directive 95/46 / EC), due to the lack of an adequacy decision by the European Commission and the lack of adequate security.
The user's personal data processed by TVP may be processed both on the basis of the user's consent as well as on the basis of a legitimate interest, i.e. without the consent of the Portal user (only for the purposes necessary to ensure the proper operation of the Portal). TVP processes user data on the basis of a legitimate interest only in situations where it is necessary for the provision and proper operation of the Portal, i.e. maintenance and technical support of the Portal, ensuring security, preventing fraud and removing errors, statistical measurements necessary for the proper functioning of the Portal.
Detailed information on the processing of your data can be found in the Privacy Policy.