Беларусаў у Арменіі затрымалі праз старую канвенцыю, якая супярэчыць армянскім законам
22.03.2024, 20:16
Сцяг Арменіі. Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: total.kz)
podpis źródła zdjęcia
Адвакат спадзяецца, што Яраслаў Новікаў неўзабаве выйдзе на волю і атрымае прытулак.
У Арменіі з пачатку года затрымалі чатырох грамадзян Беларусі, якія былі абвешчаныя ў вышук у краінах СНД. Адвакат Араік Папікян распавёў «Белсату», што вядома пра справу аднаго з затрыманых, Яраслава Новікава, і пра юрыдычную калізію, праз якую затрыманых могуць выдаць у Беларусь, але наўрад ці выдадуць.
Сцяг Арменіі. Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: total.kz)
Яраслаў Новікаў ехаў з Грузіі ў Арменію, перайшоў мяжу 2 лютага 2024 года, распавядае адвакат і юрыст Хельсінкскай асацыяцыі Арменіі Араік Папікян. Новікава затрымалі армянскія памежнікі на падставе рашэння аб вышуку нібыта за ўхіленне ад службы ў войску, прынятым у Беларусі яшчэ ў верасні 2023 года.
Спачатку яго затрымалі на 40 дзён, суд у Арменіі прыняў такое рашэнне 5 лютага. У канцы лютага намеснік генеральнага пракурора Беларусі адправіў ліст намесніку Генеральнага пракурора Арменіі аб выдачы Новікава. 7 сакавіка яшчэ адзін суд прыняў рашэнне аб затрыманні Новікава на два месяцы з мэтай выдачы беларускаму боку.
Прагноз адваката аптымістычны
Рашэння аб выдачы дагэтуль няма. Папікян распавядае, што рашэнні суду ўжо абскардзілі. Рашэння аб неправамернасці затрымання яшчэ чакаюць, але адвакат упэўнены, што яно будзе на карысць Новікава. Справа ў тым, што ўсе рашэнні адносна Новікава з беларускага боку былі прынятыя выключна следчым, а па законах Арменіі і міжнародных стандартах меру стрымання павінен вызначаць выключна суд.
Акрамя таго, распавядае Папікян, следчы чамусьці ўжо вызначыў, у якой турме ў Беларусі павінен утрымлівацца Новікаў падчас папярэдняга арышту, хоць гэта не ў ягоных паўнамоцтвах. Абарона выкарыстоўвае гэта як аргумент аб тым, што супраць Новікава ў Беларусі могуць прыняць наогул любыя рашэнні.
Сцяг Арменіі. Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: total.kz)
Папікян адзначае, што ў лісце з Беларусі давалі гарантыі, што Новікава не будуць катаваць і будуць выконваць міжнародныя абавязацельствы, аднак яго збіраліся пасадзіць у турму, якая згадвалася ў рэзалюцыях ААН і ПАРЕ як тая, у якой выкарыстоўвалі катаванні і не давалі доступу адвакатаў. Ды і станам затрыманага ў Арменіі беларуса ні разу не пацікавіліся прадстаўнікі амбасады або консульства Беларусі.
Паралельна 7 лютага Новікаў падаў заяву на атрыманне прытулку ў Арменіі. 19 сакавіка супрацоўнікі міграцыйнай службы правялі амаль трохгадзінную размову з затрыманым. Ён прадставіў довады аб тым, што яго ў Беларусі могуць чакаць жорсткія рэпрэсіі, не звязаныя з названым артыкулам аб ухіленні ад службы. Рашэння чакаюць у красавіку.
,,
«Пакуль няма рашэння міграцыйнай службы аб статусе, рашэнне аб выдачы наўрад ці будзе», – упэўнены юрыст.
Ён спадзяецца, што Новікаў неўзабаве выйдзе на волю і атрымае станоўчае рашэнне міграцыйнай службы. Пра тое, што Новікаў зможа атрымаць прытулак у Арменіі, раней выказвала ўпэўненасць абраная прэзідэнт Беларусі Святлана Ціханоўская.
Папікян адзначае, што ў міграцыйную службу прадставілі ліст абшчыны беларусаў, якая нават гатовая забяспечыць Новікава працай і жыллём, а таксама лісты падтрымкі Місіі дэмакратычнай Беларусі і Форуму грамадзянскай супольнасці Арменіі. Лісты ў падтрымку Новікава накіравалі таксама Генеральнаму пракурору Арменіі, у Міністэрствы юстыцыі, унутраных і замежных спраў.
Затрымалі паводле канвенцыі, якая супярэчыць законам і абавязацельствам Арменіі
Затрыманне Новікава і іншых беларусаў у Арменіі адбылося на падставе Кішынёўскай канвенцыі 2002 года, тлумачыць Папікян. Канвенцыя дзейнічае паміж Азербайджанам, Арменіяй, Беларуссю, Казахстанам, Кіргізіяй, Расеяй, Таджыкістанам і Узбекістанам. Гэтая канвенцыя абяцае, што ўдзельнікі будуць дапамагаць адзін аднаму ў грамадзянскіх і крымінальных справах, у тым ліку ў пытаннях міждзяржаўнага вышуку і выдачы.
Юрыст называе гэта нонсэнсам: у канвенцыі напісана, што калі ёсць неадпаведнасці з абавязацельствамі па выкарыстанні еўрапейскіх канвенцый, дзяржавы не будуць кіравацца Кішынёўскай канвенцыяй насуперак еўрапейскім. Але Арменія з’яўляецца ўдзельніцай Рады Еўропы і Еўрапейскага суда па правах чалавека.
,,
«На самай справе, заканадаўства Арменіі, Канстытуцыя Арменіі і Еўрапейская канвенцыя [па правах чалавека], паколькі Арменія з’яўляецца яе ўдзельніцай, не даюць магчымасці арыштаваць чалавека, – кажа Папікян. – Але праваахоўныя органы, нават суд, кіруюцца Кішынёўскай канвенцыяй замест таго, каб прыняць да ўвагі Канстытуцыю Рэспублікі Арменія або Еўрапейскую канвенцыю».
Але нават у Кішынёўскай канвенцыі напісана, што бакі прымаюць пад увагу рашэнні органаў юстыцыі, адзначае Папікян, а адносна Новікава ў Арменіі разглядаюць рашэнне следчага з Беларусі, што не адпавядае паўнамоцтвам і рангам.
Умовы ўтрымання беларусаў нармальныя, «як у шпіталі»
Папікян распавядае, што Новікава ўтрымліваюць у нармальных умовах. Сам Яраслаў ні на што не скардзіўся: ні на ўмовы, ні на харчаванне. Ён забяспечаны рэчамі першай неабходнасці, у камеры ёсць тэлевізар і лядоўня.
Калі супрацоўнікі міграцыйнай службы і супрацоўніца Офісу ААН па правах бежанцаў некалькі дзён таму цікавіліся ў Новікава ўмовамі ўтрымання, ён жартаваў, што ўмовы» «тыпу бальніцы», распавядае адвакат.
У адной камеры з ім яшчэ адзін беларус –Максім, якога затрымалі праз два ці тры дні пасля Новікава. У іх падобныя гісторыі, распавядае Папікян, але падрабязнасцяў справы Максіма ён не ведае, у таго ёсць свой адвакат. У тую ж турму некалькі дзён таму даставілі яшчэ двух беларусаў, пра якіх Папікян больш нічога не ведае.
Ці магчыма даведацца, што табе ў Арменіі пагражае затрыманне?
Звычайна ў беларусаў у Арменіі такіх праблем з затрыманнямі няма, распавядае Папікян. Ён дадае, што для яго як грамадзяніна Арменіі было б непрымальна, калі б грамадзяне іншых краін былі вымушаныя ўцякаць з яго краіны праз тое, што там не выконваюць іх правы. Юрыст спадзяецца, што калі такія выпадкі будуць паўтарацца, то чыноўнікі будуць улічваць не толькі Кішынёўскую канвенцыю, але і ўнутранае і міжнароднае заканадаўства, і браць пад увагу магчымы ўдар па рэпутацыі Арменіі.
Праблемы, падобна, цяпер могуць паўстаць у тых, хто перасякае мяжу – там могуць затрымаць, калі супраць чалавека ў Беларусі ёсць крымінальная справа. Летась быў толькі адзін выпадак затрымання ў Арменіі грамадзяніна Беларусі праз крымінальную справу за ўхіленне ад войска, тады затрыманага выдалі ў Беларусь. На думку Папікяна, цяпер такіх спраў стала больш праз змены заканадаўства ў Беларусі, паводле якога многія страцілі адтэрміноўку ад службы, а тыя, хто ўжо быў за мяжой, сталі «ўхілістамі».
Пры тым Новікаў перад прыездам у Арменію даведваўся, ці ёсць ён у вышуку. Яму далі даведку, што на яго ёсць крымінальная справа, але пра вышук нічога не паведамілі. Тое, што ён у вышуку, Новікаў даведаўся толькі пасля затрымання. Гэта «нармальна», што многія не ведаюць пра свой вышук, адзначае Папикян, падкрэсліваючы, што ставіць гэтае слова ў двукоссях. Але тое, што звестак аб вышуку Яраслава няма ў базе Міністэрства ўнутраных спраў Расеі, юрыст ніяк не можа растлумачыць.
Telewizja Polska S.A. w likwidacji processes your personal data collected when you visit individual websites on the tvp.pl Portal (hereinafter referred to as the Portal), including information saved using technologies used to track and store them, such as cookies, web beacons or other similar technologies enabling the provision of tailored and secure services, personalize content and advertising, provide social media features and analyze Internet traffic.
Click "I accept and go to the website" to consent to the use of automatic tracking and data collection technology, access to information on your end device and its storage, and to the processing of your personal data by Telewizja Polska S.A. w likwidacji, Trusted Partners from IAB* (1004 company) and other Trusted TVP Partners (88 company), for marketing purposes (including for automated matching of advertisements to your interests and measuring their effectiveness) and others, which we indicate below.
The purposes of processing your data by TVP S.A. w likwidacji are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
TVP S.A. w likwidacji process your data for the purposes of features. As part of these features, we may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
The purposes of processing your data by Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP process your data for the purposes of features and special features. As part of these features, they may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
Use precise geolocation data
Actively scan device characteristics for identification
Consent is voluntary and you can withdraw it at any time in Advanced Settings.
In addition, you have the right to request access, rectification, deletion or limitation of data processing. In the Privacy Policy, you will find information on how to communicate to us your will to exercise these rights.
Consent to the use of data for some IAB Trusted Partners and TVP Trusted Partners may be related to the transfer of data to the United States or other third countries (not belonging to the European Economic Area, which includes the Member States of the European Union as well as Norway, Iceland and Liechtenstein). In connection with the above, we would like to inform you about the possible risk that may be associated with the transfer of data to third countries, consisting in the possible lack of an adequate level of protection of natural persons related to the processing of their personal data, which is guaranteed by the provisions of the GDPR (Regulation of the European Parliament and of the Council (EU 2016/679 of 27 April 2016 on the protection of individuals with regard to the processing of personal data and on the free movement of such data, and repealing Directive 95/46 / EC), due to the lack of an adequacy decision by the European Commission and the lack of adequate security.
The user's personal data processed by TVP may be processed both on the basis of the user's consent as well as on the basis of a legitimate interest, i.e. without the consent of the Portal user (only for the purposes necessary to ensure the proper operation of the Portal). TVP processes user data on the basis of a legitimate interest only in situations where it is necessary for the provision and proper operation of the Portal, i.e. maintenance and technical support of the Portal, ensuring security, preventing fraud and removing errors, statistical measurements necessary for the proper functioning of the Portal.
Detailed information on the processing of your data can be found in the Privacy Policy.