навіны

Маркетплэйсы «Ozon» і «Wildberries» пачнуць працаваць у самаабвешчанай ДНР

Адзін з пунктаў выдачы тавараў сеткі «Ozon». (Фота: blizko.by)
Адзін з пунктаў выдачы тавараў сеткі «Ozon». (Фота: blizko.by)
podpis źródła zdjęcia

Расейскія маркетплэйсы хутка могуць пачаць працаваць таксама на іншых анексаваных украінскіх тэрыторыях.

Пра гэта на форуме «Інтэграцыя-2024: перспектывы развіцця новых тэрыторыяў» паведаміў кіраўнік самаабвешчанай ДНР Дзяніс Пушылін.
Адзін з пунктаў выдачы тавараў сеткі «Ozon». (Фота: blizko.by)
Адзін з пунктаў выдачы тавараў сеткі «Ozon». (Фота: blizko.by)
«Разлічваем [на пачатак працы маркетплэйсаў] найбліжэйшым часам, запыты на наданне памяшканняў і офісаў ужо атрыманыя, прапрацоўваюцца тэхнічныя складнікі», – цытуюць Пушыліна «Ведомости».
У пачатку сакавіка віцэ-прэм’ер Дзяніс Мантураў заявіў, што расейскія маркетплэйсы хутка могуць пачаць працаваць таксама на іншых анексаваных украінскіх тэрыторыях.
Цяпер тавары з маркетплэйсаў у самаабвешчаных ДНР і ЛНР ды ў акупаваных Запарожскай і Херсонскай вобласцях можна купіць у пасярэднікаў, якія дадаюць да кошту тавару ўласны адсотак.
Ася Саковіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10