навіны

Пацярпелы падчас тэракту ў Маскве беларус у скрайне цяжкім стане, падключаны да апарату ШВЛ

Алім Кашавараў. (Крыніца: Zerkalo.io)
Алім Кашавараў. (Крыніца: Zerkalo.io)
podpis źródła zdjęcia

Гэта Алім Кашавараў, бабруйчанин 1981 года нараджэння.

Дакладна вядома пра прынамсі аднаго беларуса, пацярпелага падчас тэракту ў падмаскоўным ГЗЦ «Крокус Сіці Хол». Гэта Алім Кашавараў 1981 года нараджэння. Інфармацыю пацвердзіла амбасада Беларусі ў Расеі.
Алім Кашавараў. (Крыніца: Zerkalo.io)
Алім Кашавараў. (Крыніца: Zerkalo.io)
Стан параненага мужчыны скрайне цяжкі, ён знаходзіцца ў Боткінскай лякарні Масквы, падключаны да апарату ШВЛ.
Алім Кашавараў нарадзіўся ў Бабруйску ў 1981 годзе ў шматдзетнай сям’і. У яго два родных браты і сястра, двое з іх працягваюць жыць у Бабруйску. Малодшы брат Аліма – вядомы ў Бабруйску відэёграф Аляксандр Кашавараў, піша Zerkalo.io. У пацярпелага ёсць дачка, якая таксама жыве ў Бабруйску. У апошнія гады Алім жыў і працаваў у Маскве, па інфармацыі знаёмых, імаверна – ахоўнікам у «Крокус Сіці Холе».
Вядома таксама пра яшчэ аднаго грамадзяніна Беларусі, пра знікненне якога сваякі паведамілі на гарачую лінію амбасады. Інфармацыю пра яго дагэтуль няма.
Увечары 22 сакавіка ў маскоўскай канцэртнай залі «Крокус Сіці Хол», дзе быў запланаваны выступ гурту «Пікнік», група невядомых учыніла страляніну з аўтаматычнай зброі. Тэрарысты расстралялі дзясяткі людзей, у будынку раздаліся некалькі выбухаў і распачаўся вялікі пажар.
Паводле апошніх звестак уладаў РФ, у выніку тэракту загінулі 150 чалавек. Па колькасці загінулых напад стаў другім найбуйнейшым тэрактам у РФ пасля нападу на школу ў Беслане 1 верасня 2004 года, калі, паводле афіцыйных звестак, загінулі 334 чалавекі.
Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10