навіны

Дзмітрый Крутой заявіў, што спецслужбы Беларусі дапамагалі расейцам злавіць тэрарыстаў

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

«Асноўнаю задачаю было не даць сысці тэрарыстам праз нашую агульную мяжу».

Амбасадар Беларусі ў РФ Дзмітрый Крутой заявіў журналістам, што спецслужбы Беларусі дапамагалі Расеі затрымаць падазраваных у нападзе на «Crocus City Hall».
«Актыўнае ўзаемадзеянне з учорашняга дня ажыццяўляецца паводле лініі спецыяльных службаў. Кіраўнік Камітэту дзяржаўнай бяспекі застаецца на простай сувязі са сваім калегам.


,,

І фактычна асноўнаю задачаю мінулай ночы было не даць сысці тэрарыстам праз нашую агульную мяжу. Такая задача выкананая. Былі ўведзеныя максімальныя захады бяспекі», – цытуе БелТА амбасадара.


Раней ФСБ заявіла, што нападнікі пасля здзяйснення тэракту планавалі перайсці расейска-ўкраінскую мяжу і «мелі адпаведныя кантакты на ўкраінскім баку».
Паводле дэпутата Дзярждумы Аляксандра Хінштэйна, аўтамабіль з тэрарыстамі спынілі ў раёне вёскі Хацунь Бранскай вобласці. Выданне Astra звяртае ўвагу, што адлегласць ад вёскі да Украіны – прыкладна 153 кіламетры, а да Беларусі – 250 кіламетраў.
Глеб Нержын belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10