навіны

Прэзідэнт Літвы павіншаваў беларусаў з Днём Волі

Святкаванне Дня Волі ў Вільні, Літва. 25 сакавіка 2023 года. (Фота: Белсат)
Святкаванне Дня Волі ў Вільні, Літва. 25 сакавіка 2023 года. (Фота: Белсат)
podpis źródła zdjęcia

Якія яшчэ замежныя палітыкі і арганізацыі згадалі пра Беларусь у гэты святочны дзень?

Прэзідэнт Літоўскай Рэспублікі Гітанас Наўседа павіншаваў народ Беларусі з Днём Волі, перадае выданне «Delfi». Акрамя літоўскага прэзідэнта пра Беларусь і імкненне нашага народу да волі згадаў шэраг іншых замежных палітыкаў і арганізацыяў.
Святкаванне Дня Волі ў Вільні, Літва. 25 сакавіка 2023 года. (Фота: Белсат)
Святкаванне Дня Волі ў Вільні, Літва. 25 сакавіка 2023 года. (Фота: Белсат)
Прэзідэнт Літвы адзначыў у сваім віншаванні, што гэты дзень ёсць днём роздумаў пра будучыню – у прыватнасці, пра еўрапейскую будучыню Беларусі, у якой усе беларусы будуць карыстацца ўсімі свабодамі і магчымасцямі, чаго яны заслугоўваюць.
Паводле Гітанаса Наўседы, Літва працягвае актыўна падтрымліваць беларускую грамадзянскую супольнасць і імкнецца спрыяць таму, каб галасы беларусаў былі пачутыя ў міжнароднай супольнасці.


,,

«Сёння, як і кожны дзень, я хачу яшчэ раз запэўніць, што падтрыманне Літвою дэмакратычнай Беларусі, яе незалежнасці і суверэнітэту непахіснае. Мы падтрымліваем імкненне ўсяго народу Беларусі жыць у свабоднай і дэмакратычнай дзяржаве», – прыводзіць «Delfi» словы кіраўніка літоўскай дзяржавы.


Гітанас Наўседа пажадаў беларусам заставацца моцнымі і згуртаванымі, працягваць змагацца за свабоду сваёй краіны, не дазваляючы выкарыстоўваць сваю дзяржаву ў ваеннай агрэсіі супраць Украіны.
Беларусаў з Днём Волі павіншавала таксама Еўрапейская служба замежнапалітычнай дзейнасці, што кіруе вонкавай палітыкай Еўрапейскага Звязу. Адпаведны каментар быў апублікаваны 25 сакавіка ў сацсетцы X.
У дзень 106-х угодак абвяшчэння БНР у сваіх допісах Беларусь і імкненне нашага народу да волі згадалі і іншыя палітыкі ды арганізацыі: старшыня Еўрапейскага парламенту Рабэрта Мэтсаля, старшыня Парламенцкай асамблеі NATO Міхал Шчэрба, былы прэм’ер-міністр Вялікай Брытаніі Борыс Джонсан, Міністэрства замежных справаў Латвіі, еўрапейская палітычная партыя «Альянс лібералаў і дэмакратаў за Еўропу» і дэпутатка Еўрапарламенту Эва Майдэл.
Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10