навіны

Беларусы ў Нямеччыне змогуць атрымаць нямецкае грамадзянства, не адмаўляючыся ад беларускага

Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: калаж / Вікіпедыя)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: калаж / Вікіпедыя)
podpis źródła zdjęcia

Гэта прадугледжана зменамі ў закон аб грамадзянстве Нямеччыны.

Беларусам, якія жывуць у Нямеччыне, не трэба будзе адмаўляцца ад беларускага грамадзянства пры атрыманні нямецкага. Акрамя таго, яны цяпер не мусяць звяртацца да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай аб адмове ад беларускага грамадзянства. Такія нормы прадугледжаныя зменамі ў закон аб грамадзянстве Нямеччыны.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: калаж / Вікіпедыя)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: калаж / Вікіпедыя)
Змены набудуць моц з 26 чэрвеня 2024 года, паведамляе прадстаўнік Народнай амбасады Беларусі ў Нямеччыне Міхаіл Таўбэ. На ягоную думку, гэта «істотна аблегчыць жыццё беларусам і беларускам, якія імкнуцца да атрымання нямецкага грамадзянства».
Магчымасць не адмаўляцца ад беларускага грамадзянства «адкрывае новыя магчымасці, спрашчаючы працэс інтэграцыі і даючы шанец на набыццё двайнога грамадзянства без неабходнасці адмаўляцца ад сваіх каранёў».


,,

«Яшчэ адным са значных момантаў з’яўляецца тое, што беларусам і беларускам больш не трэба звяртацца з просьбай аб адмове ад беларускага грамадзянства да рэжыму Лукашэнкі і дыктатара асабіста.


Гэта ўстараняе маральны і псіхалагічны барʼер для многіх, хто лічыць непрымальным зварот да цяперашняга самаабвешчанага прэзідэнта Беларусі», – адзначаюць Народныя амбасады Беларусі.
Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10