навіны

У Добрушы жанчына, у якой адабралі дзяцей, накінулася з нажом на пракурорку і чыноўніц выканкаму

Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Алесь Усцінаў / Белсат)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Алесь Усцінаў / Белсат)
podpis źródła zdjęcia

Падазраваную арыштавалі, а пракурорку ўзнагародзілі.

У Добрушы завялі крымінальную справу на мясцовую жыхарку, якая накінулася з нажом на пракурорку і супрацоўніц райвыканкаму. Гэта здарылася, калі камісія прыйшла спраўджваць умовы пражывання дзяцей. Іх пастанавілі забраць, і маці «пачала паводзіцца агрэсіўна і неадэкватна», паведамляе пракуратура Гомельскай вобласці.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Алесь Усцінаў / Белсат)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Алесь Усцінаў / Белсат)
Жыхарку Добрушу абвінавачваюць паводле артыкула «Гвалт або пагроза ў дачыненні службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі». Жанчыну арыштавалі.
Інцыдэнт адбыўся ў лютым, калі старэйшая памочніца пракурора Добрушскага раёну, галоўны спецыяліст аддзелу адукацыі і намеснік старшыні камісіі ў справах непаўналетніх Добрушскага райвыканкаму прыйшлі спраўджваць умовы пражывання дзяцей. Раней сям’ю паставілі на ўлік як сацыяльна небяспечную.
У той момант, паводле пракуратуры Гомельскай вобласці, жанчына была п’яная, а ў кватэры – «поўная антысанітарыя». Старэйшая дзяўчынка паскардзілася на дрэннае самаадчуванне. У выніку камісія пастанавіла забраць дзяцей.


,,

«Маці пачала паводзіцца агрэсіўна і неадэкватна, у сувязі з чым быў выкліканы нарад міліцыі. Да яго прыезду намеснік старшыні камісіі ў справах непаўналетніх устанавіла псіхалагічны кантакт з дзецьмі і вывела іх на вуліцу», – апавядае пракуратура.


Жанчына схапіла на кухні нож і пачала размахваць ім, пагражаючы расправай. Тады пракурорка Ганна Кучынская, «праявіўшы рашучасць і адвагу, ужыла фізічную сілу і з дапамогаю супрацоўніцы аддзелу адукацыі выхапіла нож».
«За актыўную грамадзянскую пазіцыю, смелыя дзеянні ў ходзе выканання службовых абавязкаў пры абставінах, звязаных з рызыкай для жыцця», Кучынскую ўзнагародзілі граматаю генпракурора.
Тым часам у Санкт-Пецярбурзе арыштавалі 43-гадовага мужчыну за катаванне сваёй дачкі. Выданне «Фонтанка» піша, што ён – грамадзянін Беларусі. Паводле версіі следства, бацька збіваў 12-гадовую дачку, не даваў ёй ежы, трымаў на ланцугу, забараняў хадзіць у туалет, замест гэтага пакідаў у пакоі вядро.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Алесь Усцінаў / Белсат)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Алесь Усцінаў / Белсат)
Падазраванаму пагражае ад 3 да 7 гадоў калоніі. Дзяўчынка цяпер у прытулку. Пра катаванні яна паведаміла, калі яе шпіталізавалі.
Сцяпан Кубік belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10