9 з 12 дронаў-камікадзэ «Shahed» былі знішчаны.
навіны
Чарговая расейская атака: ёсць «прылёты» па інфраструктуры на Палтаўшчыне

podpis źródła zdjęcia
У ноч з 29 на 30 сакавіка Расея ўчыніла паветраную атаку на ўкраінскія гарады з выкарыстаннем дронаў-камікадзэ.
Цэллю нападу зноў была энергетычная інфраструктура Украіны.
Як сцвярджаюць Паветраныя сілы ЗСУ, усяго расейцы з мысу Чаўда (Крым) запусцілі 12 дронаў-камікадзэ «Shahed», 9 з іх былі знішчаныя ўкраінскімі вайскоўцамі. Акрамя таго, агрэсар ударыў па Данеччыне чатырма зенітнымі кіраванымі ракетамі С-300/С-400.
Кіраўнік Палтаўскай абласной вайсковай адміністрацыі Філіп Пронін паведаміў, што на тэрыторыі Палтаўскага раёну было зафіксавана некалькі пападанняў у інфраструктурны аб’ект. Пацярпелых няма.
У Днепрапятроўскай вобласці абломкі дрона-камікадзэ ўпалі на тэрыторыі элеватара, адбыўся пажар. Крытычных разбурэнняў і пацярпелых няма.
Глеб Нержын belsat.eu