Плацяжы ў ФСАН стануць абавязковымі для самазанятых і рамеснікаў
30.03.2024, 20:15
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Сцяпан Цюшкевіч / 1prof.by)
podpis źródła zdjęcia
Памер унёскаў і тэрміны выплаты будуць такімі ж, як для індывідуальных прадпрымальнікаў.
Рамеснікі і самазанятыя будуць абавязаны з 1 кастрычніка 2024 года рабіць адлічэнні ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва. Пра гэта стала вядома з апублікаванага на Нацыянальным прававым партале праекту закона «Аб змене законаў па пытаннях прадпрымальніцкай дзейнасці».
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Сцяпан Цюшкевіч / 1prof.by)
З названай даты ўносіць плацяжы ў ФСАН абавязаны рамеснікі і асобы, якія займаюцца аграэкатурызмам. Але ёсць выключэнне: атрымальнікі пенсій. Для іх такі пералік будзе па жаданні.
Памер унёскаў і тэрміны выплаты будуць такімі ж, як для індывідуальных прадпрымальнікаў.
Нагадаем, парламент у другім чытанні прыняў законапраект «Аб змене законаў наконт пытанняў прадпрымальніцкай дзейнасці». Чыноўнікі збіраюцца зменшыць спіс відаў дзейнасці для ІП і перагледзець яго для самазанятых. Тым, хто не трапіць у гэты пералік, давядзецца або закрыцца зусім, або перааформіцца ў юрыдычную асобу.
Захаваць статус ІП змогуць толькі тыя, хто працуе ў пэўнай сферы. Зацвердзіць такі пералік мусяць да 1 ліпеня.