У Беларусі ўвялі абмежаванні на наведванне лясоў у 31 раёне. Што гэта значыць і за што пагражае штраф
30.03.2024, 20:42
(Фота: mlh.by)
podpis źródła zdjęcia
Пры абмежаванні заходзіць у лес можна для прагулак, сабраць грыбы ці ягады.
У Беларусі абмежаванні на наведванне лясоў паводле звестак на суботу 30 сакавіка дзейнічаюць у 31 раёне. Аб гэтым сведчыць мапа Міністэрства лясной гаспадаркі.
(Фота: mlh.by)
Так, абмежаванне ўвялі ў наступных раёнах:
Рашэнне аб увядзенні абмежаванняў і забарон на наведванне лясоў, а таксама іх адмену прымаюць мясцовыя ўлады па ўзгадненні з МНС і лясгасамі. Гэта робяць зыходзячы з умоў надвор’я – калі горача, суха, няма дажджоў, і пажар можа ўзнікнуць ад найменшай іскры.
Абмежаванні ўводзяць пры III класе пажарнай небяспекі. Тады на мапе Мінлясгасу раён адзначаны жоўтым колерам. Гэта значыць, што беларусам поўнасцю або часткова (гледзячы як вырашаць мясцовыя ўлады) нельга:
Пры гэтым, як тлумачылі раней спецыялісты, пры абмежаванні заходзіць у лес можна для прагулак, сабраць грыбы ці ягады.
Нагадаем, за парушэнні забарон і абмежаванняў, беларусам пагражае штраф паводле часткі 1 артыкула 16.21 («Парушэнне патрабаванняў па забеспячэнні пажарнай бяспекі ў лясах ці на тарфяніках») – 12 базавых велічынь (цяпер 480 рублёў). А па частцы 2 – калі адбылося знішчэнне або пашкоджанне лесу або тарфянішча – штраф складае да 30 базавых (цяпер 1200 рублёў).