навіны

Праз пастаянныя абстрэлы школы Белгараду пераводзяць на дыстанцыйнае навучанне

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

Акрамя таго, улады эвакуявалі з рэгіёну ўжо 5 тысяч дзяцей.

Губернатар Белгарадскай вобласці Вячаслаў Гладкоў паведаміў, што з-за абстрэлаў з боку Украіны ўлады рэгіёну прынялі рашэнне перавесці школы на дыстанцыйнае навучанне.
Рашэнне будзе тычыцца Белгараду, Якаўлеўскай гарадской акругі і памежных муніцыпалітэтаў. На ўсіх астатніх тэрыторыях Белгарадскай вобласці застанецца вочнае навучанне, удакладніў кіраўнік рэгіёну.
Гладкоў таксама распавёў, што з Белгародскай вобласці выехалі ўжо 5 тысяч дзяцей. Раней паведамлялася пра намер эвакуяваць 9 тысяч дзяцей.
Белгародская вобласць рэгулярна зазнае абстрэлы з боку Украіны, прычым інтэнсіўнасць атакаў у апошнія месяцы значна вырасла. У студзені 2024 году мясцовыя ўлады распачалі эвакуацыю тых мірных жыхароў, хто больш не гатовы жыць ва ўмовах пастаяннай небяспекі. Гэта быў першы выпадак, калі праз вайну ва Украіне расейскія ўлады пастанавілі вывозіць жыхароў рэгіянальнай сталіцы ў міжнародна прызнаных межах Расеі.
Глеб Нержын belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10