навіны

У двух вобласцях Беларусі пачаліся вучэнні тэрытарыяльнай абароны і народнага апалчэння

Правяранне боегатовасці ў беларускім войску. (Фота: modmilby / Тэлеграм)
Правяранне боегатовасці ў беларускім войску. (Фота: modmilby / Тэлеграм)
podpis źródła zdjęcia

Яны працягнуцца тры дні.

У Гарадзенскай і Гомельскай вобласцях пачаліся «камандна-штабныя вучэнні з сіламі тэрытарыяльнай абароны» і ўдзелам народнага апалчэння, паведамляе Міністэрства абароны. А ў Менскай вобласці амаль увесь красавік будзе ісці «вучэбны збор з вайсковаабавязанымі тэрытарыяльных войскаў».
Правяранне боегатовасці ў беларускім войску. (Фота: modmilby / Тэлеграм)
Правяранне боегатовасці ў беларускім войску. (Фота: modmilby / Тэлеграм)
Вучэнні ў Гарадзенскай вобласці адбываюцца ў Воранаўскім раёне. Там будуць трэнаваць ахоўваць аб’екты тэрытарыяльнай абароны, а таксама імітаваць захады ваеннага стану з прыцягненнем добраахвотнікаў народнага апалчэння.
На Гомельшчыне такія ж камандна-штабныя вучэнні запланаваныя ў Рагачоўскім і Кармянскім раёнах.
Мэта гэтых манеўраў, што працягнуцца да 4 красавіка, – ацаніць гатовасць службовых асобаў вайсковых частак тэрытарыяльных войскаў выконваць вучэбна-баявыя задачы, а таксама навучанне асабовага складу выконваць задачы тэрытарыяльнай абароны.
А ў Менскай вобласці пад кіраўніцтвам старшыні Вялейскага райвыканкаму з 2 да 26 красавіка будзе адбывацца «вучэбны збор з вайсковаабавязанымі тэрытарыяльных войскаў».
Рэзервістаў будуць забяспечваць усім неабходным на мясцовых базах мабілізацыйнага разгортвання, рыхтаваць іх да выканання задачаў згодна з уліковымі спецыяльнасцямі. Акрамя таго, плануецца «ўзнаўленне навыкаў каманднага складу штабоў раёну і батальёну тэрытарыяльных войскаў у кіраванні падначаленымі» і таксама прыцягненне атраду народнага апалчэння.
У лютым Аляксандр Лукашэнка дазволіў вайскоўцам ужываць зброю, спецсродкі, баявую і спецыяльную тэхніку супраць грамадзянаў, у некаторых выпадках – нават без папярэджання. Яшчэ раней ён дазволіў органам дзяржаўнай бяспекі ўжываць зброю супраць жанчын, асобаў з абмежаванымі магчымасцямі і няпоўнагадовых, калі тыя «аказваюць збройны супраціў, здзяйсняюць збройны альбо групавы напад ці іншыя дзеянні, што пагражаюць жыццю або здароўю людзей».
Сцяпан Кубік belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10