У Кобрыне майстар па рамонце хацеў пакатацца на аўтобусе і трапіў у кювет
01.04.2024, 21:30
Месца здарэння ў Кобрыне 1 красавіка. (Калаж: «Белсат»)
podpis źródła zdjęcia
Сілавікі паведамляюць, што ён быў п’яны.
У Кобрыне аўтобус перакуліўся ў канаву ноччу 1 красавіка. Тэлеграм-канал, які набліжаны да сілавікоў, паведамляе, што за рулём быў нецвярозы 38-гадовы мясцовы жыхар.
Месца здарэння ў Кобрыне 1 красавіка. (Фота: brestcity.com)
«Яму, як майстру рамонце, пакінулі аўтобус для ліквідацыі непаладак», – піша тэлеграм-канал.
Аднак мужчына вырашыў пакатацца на аўтобусе і трапіў у кювет. Адзначаецца, што ў яго не было правоў, а з месца здарэння ён уцёк.
Месца здарэння ў Кобрыне 1 красавіка. (Фота: brestcity.com)
Калі кобрынца ўсё ж знайшлі і правялі тэст на алкаголь, у крыві апынулася 1,7 праміле.