навіны

У Віцебску гарэў інтэрнат заводу «Эвістар», трох дзяцей даставілі ў лякарні

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

Пажар у інтэрнаце заводу «Эвістар» ужо ліквідавалі, дакладную прычыну высвятляюць.

Міністэрства надзвычайных сітуацыяў Беларусі 3 красавіка расказала пра пажар у інтэрнаце ААТ «Эвістар» у Віцебску. У лякарні даставілі трох дзяцей, пра загінулых не паведамляюць.
Паводле МНС, пажар пачаўся ад узгарання ў электрашчытавой у калідоры на другім паверсе 9-павярховага дому на вул. Лазо, 105. Пажар ужо ліквідавалі, дакладную прычыну высвятляюць.
Пажарнікі ўратавалі з паверху, дзе быў пажар, і вышэйшых паверхаў 10 чалавек, з якіх 6 дзяцей, агулам эвакуявалі 44 асобы. На абследаванне ў лякарні даставілі трох дзяцей з ліку ўратаваных. Пра тое, ці пацярпеў хтосьці, не паведамляюць.
Завод «Эвістар» вырабляе дэталі для сельскагаспадарчай, аўтатрактарнай і іншай тэхнікі. На прадпрыемстве ў 2021 годзе працавала больш як 400 чалавек.
Алесь Наваборскі belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10