Уладзімір Зяленскі падпісаў закон аб зніжэнні ўзросту мабілізацыі з 27 да 25 гадоў
02.04.2024, 19:41
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: АРМИЯ INFORM)
podpis źródła zdjęcia
Вярхоўная рада прагаласавала за яго амаль год таму.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў закон, згодна з якім узрост мабілізацыі зніжаецца з 27 да 25 гадоў.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: АРМИЯ INFORM)
Вярхоўная Рада прагаласавала за гэты закон яшчэ 30 траўня 2023 года.
Выданне Bloomberg увосень 2023-га адзначала, што прэзідэнт Украіны не падпісвае гэты закон, з-за таго, што баіцца з’яўлення негатыўных сацыяльных наступстваў, а таксама настрояў «мір любой цаной».
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: АРМИЯ INFORM)
Нагадаем, што 31 сакавіка прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін падпісаў указ аб вясновым прызыве расейцаў на тэрміновую службу. Усяго на тэрміновую службу плануецца прызваць 150 тысяч чалавек – гэта будзе самы масавы прызыў за 8 гадоў.