навіны

Асабістыя пасылкі з Расеі ў Беларусь сталі дастаўляць удвая даўжэй. Кошт таксама расце

Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Крыніца: euroby.info)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Крыніца: euroby.info)
podpis źródła zdjęcia

Закавыка ў дронах.

Для беларусаў выраслі тэрміны і кошт дастаўкі некаторых грузаў з Расеі. Гэта звязана з абавязковым правяраннем адпраўленняў для фізічных асобаў у Беларусі, піша rb.ru.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Крыніца: euroby.info)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Крыніца: euroby.info)
Некаторыя пасылкі ідуць цяпер да адрасатаў удвая даўжэй. Акрамя гэтага, на 10-30 % павялічыліся выдаткі перавознікаў на паліва, транспартныя і складскія аперацыі.
Для правярання груз мусіць быць дастаўлены ў месцы кантролю. Такіх пляцовак у Беларусі шэсць: у Менску, Магілёве, Гомлі і Віцебску. Праз гэта перавознікам даводзіцца праязджаць на 10-70 км больш. Пра гэта заявілі ў Асацыяцыі аўтамабільных грузаперавознікаў і экспедытараў.
У выніку за студзень – сакавік 2024 года тэрмін дастаўкі тавараў для асабістага карыстання павялічыўся амаль на 100 %.
Напрыклад, раней з Масквы ў Менск пасылка магла прыбыць за двое содняў, цяпер на гэта ідзе чатыры дні.
У Асацыяцыі перавознікаў бачаць выйсце з гэтай сітуацыі: трэба павялічыць колькасць пляцовак для правярання пасылак і паскорыць запаўненне дакументаў. Зрэшты, над гэтым ужо працуюць. З 1 ліпеня 2024 года плануюць запусціць адзіную інфармацыйную сістэму ўліку і захоўвання дадзеных на базе «Белпошты». Гэта дазволіць перавесці дакументы ў электронную форму.
Патрабаванне правяраць міжнародныя паштовыя адпраўленні прапісанае ва ўказе «Аб дзяржаўным уліку і эксплуатацыі цывільных беспілотных лятальных апаратаў».
Дакумент абвяшчае, што пасылкі «мусяць быць дастаўленыя ў месцы правядзення кантролю на прадмет выяўлення ўкладанняў, якія маюць прыкметы змяшчэння цывільных БЛА і авіямадэляў, іншых тавараў, у тым ліку рэчываў і матэрыялаў, за незаконнае перамяшчэнне якіх праз дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь прадугледжаная крымінальная адказнасць».
Выключэнні складуць толькі тыя адпраўленні, якія дастаўляюцца фізічным асобам транзітам праз Беларусь.
Нагадаем, з 28 сакавіка набыў моц указ, што быў падпісаны Аляксандрам Лукашэнкам у верасні 2023 года.
Цяпер фізічным асобам забаронена завозіць, захоўваць, прадаваць, эксплуатаваць і вырабляць беспілотныя лятальныя апараты (БПЛА).
Выключэннем стануць толькі арганізацыі і ІП, якія выкарыстоўваюць беспілотнікі ў мэтах сваёй прадпрымальніцкай і прафесійнай дзейнасці, але з захаваннем патрабаванняў, вызначаных указам.

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10