Гарадзенец забіў жонку і скончыў жыццё самагубствам
04.04.2024, 13:01
(Фота: Следчы камітэт Беларусі)
podpis źródła zdjęcia
Мужчына збіў і задушыў жанчыну. Калі ён зразумеў, што жонка мёртвая, здзейсніў самагубства.
Вядома, што незадоўга да трагедыі муж і жонка пасварыліся, але памірыліся і працягнулі жыць разам, паведамляе Следчы камітэт.
(Фота: Следчы камітэт Беларусі)
16 сакавіка 44-гадовая жыхарка Горадні перастала выходзіць на сувязь. Яе дочкі, якія жывуць за мяжой, забілі трывогу і папрасілі сваю бабулю наведаць бацькоў. 18 сакавіка пенсіянерка адправілася да дачкі дадому. Брамка ў двор была зачыненая, а дзверы ў доме не зачыненыя на ключ. У адным пакоі жанчына знайшла цела сваёй дачкі з ранамі і гематомамі на твары і шыі, а ў іншым – цела 51-гадовага зяця.
Згодна з адной з версіяў следчых, мужчына збіў і задушыў жанчыну. Калі ён зразумеў, што жонка мёртвая, то паспрабаваў замесці сляды – пра гэта сведчаць выяўленыя ў пральнай машыне скрываўленыя рэчы і замытыя след крыві на дыване. Пасля гэтага мужчына здзейсніў самагубства.
Распачата крымінальная справа па артыкуле забойства. Прызначаныя судова-медыцынскія экспертызы.