навіны

Французская кампанія «Danone» сыходзіць з Беларусі

Прадукцыя «Danone». (Фота: world.openfoodfacts.org)
Прадукцыя «Danone». (Фота: world.openfoodfacts.org)
podpis źródła zdjęcia

У аднаго з найбуйнейшых сусветных вытворцаў малочных прадуктаў у Беларусі былі тры юрыдычныя асобы.

Апошняя даччыная кампанія «Danone» ў Беларусі, «ДанонБел», падала на ліквідацыю. Інфармацыя пра гэта апублікаваная ў часопісе «Юстиция Беларуси», звярнула ўвагу «Медиазона».
Прадукцыя «Danone». (Фота: world.openfoodfacts.org)
Прадукцыя «Danone». (Фота: world.openfoodfacts.org)
У аднаго з найбуйнейшых сусветных вытворцаў малочных прадуктаў у Беларусі былі тры юрыдычныя асобы: «Данон Шклоў», «Данон Пружаны» і «ДанонБел».
Першыя дзве – гэта вытворчыя пляцоўкі. Трэцяя – агулавая кампанія, зарэгістраваная ў Менску.
Прадпрыемства «Данон Пружаны» далучылі ў 2022 годзе да ААТ «Пружанскі малочны камбінат». За год да гэтага кампанія была перайменаваная ў «Пружаны індустрыя».
Прадпрыемства «Данон Шклоў» у жніўні 2022 года было перайменаванае ў «Мілкстрэйт». З чым гэта звязана, у «Danone» таксама не растлумачылі.
Прадпрыемства «ДанонБел» было апошнім прадстаўніцтвам брэнду «Danone» ў Беларусі.
У 2022 годзе кампанія «Danone» заявіла пра сыход з Расеі, але ўстрымлівалася ад каментароў пра беларускую частку свайго бізнесу.
«Danone» – французская харчовая кампанія, вытворца малочных і іншых прадуктаў.

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10