Вясна заблукала: беларусы дзеляцца кадрамі красавіцкага снегу
04.04.2024, 11:47
Красавіцкі снег у Пастаўскім раёне. (Фота: nadvorie / Telegram)
podpis źródła zdjęcia
Асабліва ўражвае Віцебшчына, дзе снег выпаў яшчэ 3 красавіка.
У чацвер, 4 красавіка, у розных рэгіёнах Беларусі выпаў снег. Беларусы паказалі відэа з красавіцкай зімой у сацсетках.
Красавіцкі снег у Пастаўскім раёне. (Фота: nadvorie / Telegram)
Беларусы падзяліліся відэа са снегам у Менскай, Магілёўскай і Віцебскай вобласцях. Асабліва колькасць снегу ўражвае на Віцебшчыне. Гэтак, у Пастаўскім раёне таўшчыня снежнага покрыва дасягае 6 см.
Самыя глыбокія сумёты назіраюцца на паўночны захад ад Менску. Вялейка – 6 см, Нарач – 5 см.