навіны

Беларусы актыўна куплялі аўтамабілі ў сакавіку – перад павышэннем утылізацыйнага збору

импорт авто, аўтамабілі (характар. Фото: pixels.com)
импорт авто, аўтамабілі (характар. Фото: pixels.com)
podpis źródła zdjęcia
Беларусы купілі ў дылераў аўтамабільнай асацыяцыі «БАА» 3460 аўтамабіляў у сакавіку. Гэта ў 2,3 разы больш, чым у сакавіку 2023 года, гаворыцца ў паведамленні «БАА».
импорт авто, аўтамабілі (характар. Фото: pixels.com)
импорт авто, аўтамабілі (характар. Фото: pixels.com)
З 3460 прададзеных аўтамабіляў легкавых было 3205.
Асацыяцыя адзначае, што ўвесь першы квартал паказнікі продажаў новых аўто былі высокімі.
«Дадатковым фактарам росту больш чым у два разы ў параўнанні з мінулым годам сталі ўведзеныя з 1 красавіка 2024 года змены ў вылічэнні ўтылізацыйнага збору на аўтамабілі, якія ўвозяцца ў Беларусь.


,,

Верагоднасць істотнага падаражэння аўтамабіля за кошт павелічэння ўтыльзбору на новыя аўто з’явілася стымулам для спажыўцоў, якія планавалі куплю аўтамабіля і якія вырашылі гэтае пытанне да ўступлення ў сілу новых правілаў», – паведамляе кіраўнік ТАА «АВТОПРОМСЕРВИС», сябра праўлення БАА Андрэй Ткачоў.


За апошні год таксама зʼявілася тэндэнцыя росту долі продажаў электрамабіляў. Па выніках сакавіка яна склала 5,4 % ад усіх прададзеных легкавых аўто. У 2023 годзе яна дасягнула толькі 1,9 %.
Усяго ў першым квартале 2024 года было прададзена 8252 машын. З іх легкавых – 7613 штук. Яшчэ 639 – камерцыйныя аўто. У параўнанні з першым кварталам 2023 года рынак вырас на 131 %.
«Зыходзячы з намечаных тэндэнцый на рынку і з улікам таго, што не адбудзецца істотных негатыўных змяненняў, аўтамабільная асацыяцыя “БАА” пацвярджае раней агучаны прагноз і мяркуе, што ў 2024 годзе рынак дасягне і, магчыма, перавысіць 35000 рэалізаваных новых аўтамабіляў», – заключае асацыяцыя.
Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10