Лукашэнка звольніў генерала, які быў намеснікам Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання
04.04.2024, 21:00
Генерал-маёр Уладзімір Кулажын. (Фота: belta.by)
podpis źródła zdjęcia
2 красавіка Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі рыхтуюцца да вайны.
Аляксандр Лукашэнка 4 красавіка зрабіў кадравыя назначэнні ў кіраўніцтве Ваеннай акадэміі і камандаванні войскамі Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання Узброеных Сіл. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе самаабвешчанага кіраўніка Беларусі.
Генерал-маёр Уладзімір Кулажын. (Фота: belta.by)
Палкоўнік Дзмітрый Собаль назначаны першым намеснікам начальніка Ваеннай акадэміі Беларусі. Палкоўнік Ігар Казлоў, які займаў гэтую пасаду з 2021 года, прызначаны намеснікам камандуючага войскамі Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання Узброеных Сіл.
На гэтай пасадзе ён зменіць генерал-маёра Уладзіміра Кулажына, які звольнены з ваеннай службы ў запас паводле ўзросту. Ён знаходзіўся на гэтай пасадзе з 2016 года.
2 красавіка Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі рыхтуюцца да вайны. Ён сказаў гэта падчас наведвання Гарадзеншчыны. Паводле яго, у краіне трывае «неабходная падрыхтоўка адпаведных фармаванняў», войска атрымлівае «розныя віды зброі і тэхнікі».