навіны

Беларусь просіць Харчовую і сельскагаспадарчую арганізацыю ААН асудзіць ЕЗ за санкцыі

Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Крыніца: Ambasciata bielorussa in Italia)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Крыніца: Ambasciata bielorussa in Italia)
podpis źródła zdjęcia

Заклік з’явіўся ў адказ на жаданне Еўракамісіі ўвесці новыя абмежаванні ў дачыненні да Беларусі.

Амбасада Беларусі ў Італіі размясціла на сваёй старонцы ў «Facebook» паведамленне, у якім піша пра тое, што ўлады нашай краіны звярнуліся да Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН (ФАО) з заклікам асудзіць санкцыі, якія могуць быць накладзеныя на Беларусь.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Крыніца: Ambasciata bielorussa in Italia)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Крыніца: Ambasciata bielorussa in Italia)


,,

«У сувязі з планаваным увядзеннем Еўрапейскім звязам новых абмежаванняў на свабодны гандаль харчаваннем, кармамі для жывёл і сыравінай для іх вытворчасці Рэспубліка Беларусь звярнулася да дзяржаваў-чальцоў Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі Аб’яднаных Нацый (ФАО) з заклікам асудзіць эгаістычную і безадказную санкцыйную палітыку ЕС», – гаворыцца ў паведамленні


Таксама ў паведамленні дадаецца, што абмеркаваць гэтую праблему Беларусь прапанавала на бліжэйшым паседжанні Рады ФАО.
У кампетэнцыі Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі Абʼяднаных Нацый (ФАО) уваходзіць барацьба з голадам, яна адказвае за харчовую бяспеку і закліканая гарантаваць рэгулярны доступ насельніцтва да высакаякаснага харчавання. Штаб-кватэра арганізацыі знаходзіцца ў Рыме.
22 сакавіка Еўракамісія выступіла з заявай у якой адзначыла, што збіраецца ўвесці падвышаныя пошліны да імпарту з Расеі і Беларусі збожжавых, алейных культур і прадуктаў іх перапрацоўкі. Гэтыя тарыфы настолькі высокія, што яны фактычна стрымліваюць расейскі экспарт у ЕЗ. Паводле Еўракамісіі, Беларусь мае вельмі моцныя палітычныя і эканамічныя сувязі з Расіяй і падтрымлівае ўварванне апошняй ва Украіну, у тым ліку ў ваенным плане. Неўключэнне Беларусі ў прапанаваныя павышаныя тарыфы супраць Расеі можа прывесці да таго, што Расія будзе выкарыстоўваць Беларусь, каб абыйсці тарыфы ЕС і накіроўваць свае тавары на рынак ЕС.
Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10