навіны

У Акцябрскім раёне сцяна ўпала на падлетка. Ён загінуў

Сцяна абвалілася ў Акцябрскім раёне. (Фота: skgovby / Telegram)
Сцяна абвалілася ў Акцябрскім раёне. (Фота: skgovby / Telegram)
podpis źródła zdjęcia

Двое стрыечных братаў адправіліся ў закінуты будынак збожжасклада.

6 красавіка ў вёсцы Харомцы Акцябрскага раёну ў выніку абвалу сцяны загінуў 15-гадовы юнак. Пра гэта паведамілі ў Следчым камітэце.
Сцяна абвалілася ў Акцябрскім раёне. (Фота: skgovby / Telegram)
Сцяна абвалілася ў Акцябрскім раёне. (Фота: skgovby / Telegram)
Двое стрыечных братаў адправіліся ў закінуты будынак збожжасклада. Падлеткі малатком і манціроўкай спрабавалі разбіць цагляны мур сцяны, каб выняць з яе металічную канструкцыю.
Праз гэта сцяна абвалілася. Адзін хлопец паспеў адскочыць у бок, а другі – апынуўся пад завалам. Ад атрыманых траўм 15-гадовы юнак памёр на месцы.
У Гомлі 2 красавіка падчас урагану абрынулася частка сцяны жылога дому на вуліцы Пляханава. Ніхто не пацярпеў. Прычына здарэння высвятляецца.
Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10