навіны

Літаратурную прэмію «Гліняны Вялес» упершыню ўручылі пасмяротна

Юрый Станкевіч. Скрын з (відэа: Белсат)
Юрый Станкевіч. Скрын з (відэа: Белсат)
podpis źródła zdjęcia

Яе атрымаў Юрый Станкевіч.

Беларускія літаратары ўручылі прэмію «Гліняны Вялес». Сёлета ёю ўганаравалі пасмяротна Юрыя Станкевіча за агульны ўнёсак у літаратуру.
Юрый Станкевіч. Скрын з (відэа: Белсат)
Юрый Станкевіч. Скрын з (відэа: Белсат)
«Раней ніколі прэмія «Гліняны Вялес» не прысуджалася пасмяротна. Гэтым разам мы вырашылі зрабіць выключэнне і ўшанаваць блізкага нам па творчых, маральных і жыццёвых перакананнях празаіка Юрыя Станкевіча. Пісьменніка не стала ў 2021 годзе. Двойчы яго кнігі намінаваліся на Вялеса. Яго творы заўсёды былі з намі побач. Гэтым разам мы хочам выправіць ранейшую прыкрую памылку і ўшанаваць прэміяй ТВЛ Юрыя Станкевіча», – паведаміў старшыня аргкамітэту літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес» Алесь Аркуш.
Юрый Станкевіч (сапраўднае імя – Георгій Харытановіч) нарадзіўся 21 студзеня 1945 году ў Барысаве. Бацька пісьменніка ў 1946 годзе быў рэпрэсаваны па 58-м артыкуле (контррэвалюцыйная дзейнасць) у Карагандзінскі папраўча-працоўны лагер. Юрый рана кінуў школу і пачаў працаваць. Скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту, працаваў у барысаўскай аб’яднанай газеце. Пераехаў у Менск, дзе працаваў літсупрацоўнікам, загадчыкам аддзелу часопісу «Маладосць», загадчыкам аддзелу часопісу «Крыніца». З 1990 года – сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў.
Літаратурную дзейнасць пачаў у 1988 годзе. Напісаў некалькі раманаў, шмат аповесцяў і апавяданняў, а таксама каля дзясятка п’ес і кінасцэнарыяў. Важнейшымі кнігамі Станкевіча з’яўляюцца «Любіць ноч – права пацукоў» (2000), «Апладненне ёлупа» (2005), «Мільярд удараў» (2008), «П’яўка» (2010). Творы перакладзеныя на некалькі моваў.
У большасці сваіх твораў Станкевіч выяўляе апакаліптычную карціну рэчаіснасці, што чакае чалавецтва ў недалёкай будучыні. Таксама закранае нацыянальную тэматыку.
Двойчы намінаваны на літаратурную прэмію «Гліняны Вялес» за раман «Мільярд удараў» (2008) і раман «П’яўка» (2010). У 2013 годзе раман «Шал» увайшоў у шорт-ліст прэміі імя Гедройца.
Памёр 22 кастрычніка 2021 года.
Якуб Хруст belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10