навіны

Такаеў: У Казахстане наймацнейшая паводка за 80 гадоў

Прэзідэнт Казахстану Касым-Жомарт Такаеў. (Фота: akorda.kz)
Прэзідэнт Казахстану Касым-Жомарт Такаеў. (Фота: akorda.kz)
podpis źródła zdjęcia

Надзвычайнае становішча абвешчанае ў 10 з 17 вобласцяў краіны.

Прэзідэнт Казахстану Касым-Жамарт Такаеў 6 красавіка звярнуўся да народу краіны ў сувязі з цяжкай сітуацыяй з прычыны паводак. Надзвычайнае становішча абвешчанае ў 10 з 17 вобласцяў краіны.
Прэзідэнт Казахстану Касым-Жомарт Такаеў. (Фота: akorda.kz)
Прэзідэнт Казахстану Касым-Жомарт Такаеў. (Фота: akorda.kz)
«Адбылася прыродная катастрофа, роўнай якой не было шмат гадоў. Магчыма, гэтае самае буйное бедства паводле сваіх маштабаў і наступстваў за апошнія 80 з гакам гадоў», – сказаў прэзідэнт Казахстану.
Паводле яго, рэжым надзвычайнага становішча аб’яўлены ў дзесяці рэгіёнах краіны (Абайскай, Акмалінскай, Акцюбінскай, Атыраўскай, Заходне-Казахстанскай, Карагандзінскай, Кастанайскай, Паўладарскай, Паўночна-Казахстанскай і Улытаўскай вобласцях).
Створаны Рэспубліканскі штаб на чале з прэмʼер-міністрам. Касым-Жамарт Такаеў паабяцаў, што ўсім пацярпелым будзе аказана матэрыяльная дапамога, шкода будзе кампенсаваная дзяржавай.


,,

«Галоўнае – не дапусціць чалавечых ахвяраў», – сказаў ён.


Паводле звестак МНС Казахстану, з пачатку паводкі ў Акмалінскай, Акцюбінскай, Атыраўскай, Кастанайскай, Паўладарскай, Паўночна-Казахстанскай вобласцях застаюцца падтопленымі 3171 прыватных жылых дамоў і 179 дваровых тэрыторыяў. Выратавана і эвакуявана 46755 асобаў, з іх 14589 дзяцей. У аварыйна-выратавальных працах задзейнічана звыш 8,6 тыс. асобаў.
Машына МНС РФ у Орску. (Фота: 56.mchs.gov.ru)
У расейскім Орску прарвала дамбу. Горад (і не толькі) сыходзіць пад ваду, ёсць загінулыя навіны
Моцная паводка назіраецца і ў суседняй з Казахстанам Арэнбургскай вобласці Расеі. Там, у горадзе Орск, 5 красавіка прарвала дамбу на рацэ Урал. Вядома пра трох загінулых.
Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10