Дзелімся з вамі рэцэптамі самых лёгкіх і смачных вясновых супоў.
Вясна пакрысе набірае моцы, а з ёю і ўсе раслінкі брыняюць сакавітасцю і вітамінамі. Гэта значыць, надышоў час для вясновых страваў, што менавіта цяпер будуць самыя карысныя і смачныя. І куды ж тут без супчыкаў? Дзелімся з вамі некаторымі рэцэптамі самых лёгкіх і смачных з іх.
Суп са шчаўя. (Фота: 1000.menu)
Нам спатрэбіцца:
Адварваем кавалак мяса з перцам і соллю, пасля дастаём яго з булёну. Пры жаданні мяса можна дадаць у гатовы суп. Дробна наразаем шчаўе, бульбу і дадаём у булён. Як толькі бульба зварыцца (а гэта хвілінаў 5), выключыце рондаль і дайце страве настаяцца. Курыныя яйкі трэба зварыць і імі ўпрыгожыць суп. Дадаць зеляніну са смятанай.
Нам спатрэбіцца:
Хвосцікі рабарбару парэзаць дробнай саломкай, заліць вадой, праварыць 3-4 хвіліны, зняць з агню і даць настаяцца 2 гадзіны. Бульбу, рыбу і яйкі зварыць асобна і нарэзаць на кавалкі. Нарэзаць агурок. Падаваць на талерцы, заліўшы гэтую нарэзку халодным адварам з рабарбару. Можна са смятанаю.
Суп са шчаўя. (Фота: 1000.menu)
Нам спатрэбіцца:
Адварыць бульбу, расцерці са смятанай і вярнуць у той жа рондаль. Нарэзаць цыбулю, натаркаваць моркву і падсмажыць на алеі 4-5 хвілінаў. Дадаць у рондаль. Вымыць, нарэзаць крапіву і зеляніну і таксама дадаць да супу. Заліць сок цытрыны, пасаліць і паперчыць. Праз 2 хвіліны гатовы суп можна разліваць у талеркі.
Суп са шчаўя. (Фота: 1000.menu)
Нам спатрэбіцца:
Бульбу адварыць, дадаць таркаваную падсмажаную моркву, нарэзаную радыску, масла, соль, спецыі. Варыць яшчэ хвілінаў 10. Дадаць кроп і цыбулю і змалоць суп у блэндары.
Суп са шчаўя. (Фота: 1000.menu)
Нам спатрэбіцца:
Зварыць булён, дадаць да яго парэзаную бульбу. Пакуль тая варыцца, падсмажыць цыбулю і дадаць у рондаль. Варыць яшчэ хвіліны 4. Дадаць парэзаны парэй, зеляніну, спецыі і ёгурт. Даць супу настаяцца хвілінаў 20 – і можна разліваць у талеркі.
Суп са шчаўя. (Фота: 1000.menu)
Нам спатрэбіцца:
Пачысціць і нарэзаць кубікамі кальрабі. Разагрэць рондаль, дадаць алей і цыбулю. Пасмажыць некалькі хвілінаў і дадаць кальрабі ды масла. Тушыць некалькі хвілінаў, заліць усё булёнам і варыць да мяккасці. Змалоць у блэндары і прапусціць праз сіта. Дадаць у суп вяршкі і варыць яшчэ 1-2 хвіліны. Разліты ў талеркі суп пасыпаць сухарыкамі.
Пра супы і іх карысць спрэчкі вядуцца шмат гадоў. Спачатку медыкі распавядалі пра важнасць штодзённага ўжывання вадкай стравы, пазней – наадварот, казалі, што суп – гэта пустая ежа беднякоў. У любым разе, горш ад такой стравы не будзе, а калі яе згатаваць з розумам, то і рэцэптары атрымаюць адное толькі задавальненне. А добры настрой – адная з галоўных умоваў псіхічнага здароўя. Таму смачна есці!