навіны

Барыс Грызлоў: Беларусь атрымае заказы на выраб вузлоў расейскіх самалётаў

Барыс Грызлоў, пасол Расеі ў Беларусі. (Фота: er.ru)
Барыс Грызлоў, пасол Расеі ў Беларусі. (Фота: er.ru)
podpis źródła zdjęcia

Гаворка ідзе пра самалёты Ту-214, Іл-96, МС-21.

Амбасадар РФ у Беларусі Барыс Грызлоў распавёў у інтэрвʼю АНТ пра планы Менску і Масквы наконт супрацы ў сферы самалётабудавання.
Барыс Грызлоў, пасол Расеі ў Беларусі. (Фота: er.ru)
Барыс Грызлоў, пасол Расеі ў Беларусі. (Фота: er.ru)


,,

«Цяпер абмяркоўваецца пытанне авіябудавання – гэта таксама вельмі сурʼёзны напрамак – 407-ы Менскі завод цывільнай авіяцыі, 558-ы авіярамонтны завод у Баранавічах – яны атрымаюць заказы на выраб вузлоў расейскіх самалётаў – Ту-214, Іл-96, МС-21.


Магчыма, атрымаецца ўжо і вытворчасць канчатковых вырабаў, то бок гэта самалёт «Байкал» і «Ладога»– унутрырэгіянальныя невялікія самалёты. Так што развіццё ідзе поўным ходам», – зазначыў ён.
Масква і Менск не ўпершыню заяўляюць аб сумесных планах па развіццю самалётабудавання ў Беларусі.
У красавіку 2023 году амбасадар Беларусі ў Расеі Дзмітрый Круты заяўляў, што Беларусь плануе імпартазамясціць тысячы камплектуючых для расейскіх самалётаў. У тым ліку беларускі дыпламат казаў пра штурмавік Су-25 і вайскова-транспартны самалёт Іл-76. Аднак цяпер у інтэрвʼю АНТ Грызлоў вайсковыя самалёты не згадваў, толькі цывільныя.
Глеб Нержын belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10