навіны

У Беларусь прыбылі чатыры расейскія верталёты Мі-35м

Верталёты Мі-35М у Беларусі. (Фота: modmilby / Telegram)
Верталёты Мі-35М у Беларусі. (Фота: modmilby / Telegram)
podpis źródła zdjęcia

Прыбыццё партыі расейскіх верталётаў анансавалася ўжо даўно.

На адзін з вайсковых аэрадромаў Беларусі прыбыла партыя з чатырох шматмэтавых ударных верталётаў Мі-35м. Пра гэта паведамляе Міністэрства абароны.
Верталёты Мі-35М у Беларусі. (Фота: modmilby / Telegram)
Верталёты Мі-35М у Беларусі. (Фота: modmilby / Telegram)
Вядома, што ў 2023-м Расея перадала Беларусі чатыры верталёта Мі-35м. Анансавалася, што сёлета беларускае войска атрымае яшчэ адну партыю гэтых верталётаў.
Як зазначаецца ў прэс-рэлізе Мінабароны 7 красавіка, верталёты пілатавалі беларускія лётчыкі, якія прайшлі навучанне ў навучальным цэнтры Узброеных сілаў Расейскай Федэрацыі. Маршрут пералёту склаў больш за 2000 кіламетраў.
Намеснік камандуючага ВПС і войскамі СПА – начальнік авіяцыі Леанід Давідовіч заявіў, што пастаноўка на ўзбраенне найноўшых верталётаў – гэта знакавая падзея для Узброеных сілаў Беларусі.


,,

«Ужо зусім хутка яны стануць у строй, і ў бліжэйшым будучым новыя Мі-35м будуць заступаць на баявое дзяжурства і паўнацэнна ўдзельнічаць у іншых мерапрыемствах баявой падрыхтоўкі», – падкрэсліў ён.


Паводле праекту «Global Firepower», да прыбыцця гэтай партыі тэхнікі ў Беларусі былі гатовыя да выкарыстання 14 ударных верталётаў.
Глеб Нержын belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10