навіны

Медыі даведаліся пра «мірны план» Трампа: ён хоча прымусіць Украіну аддаць Крым і Данбас

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

Некаторыя прыхільнікі Трампа хочуць пераканаць яго не дапусціць такога развіцця падзеяў.

Газета The Washington Post паведамляе, што будучы кандыдат на прэзідэнта ЗША Доналд Трамп плануе дамагчыся мірнага ўрэгулявання расейска-украінскага канфлікту за кошт саступак з боку Украіны.
Трамп неаднаразова абяцаў, што ў выпадку абрання прэзідэнтам ён здолее дамовіцца пра мір ва Украіне за 24 гадзіны. Аднак палітык ніколі публічна не тлумачыў, як ён гэта плануе зрабіць.
Паводле крыніцаў выдання, Трамп у прыватных размоваў выказваў думку, што скончыць вайну Расеі і Украіну можна ў тым выпадку, калі аказаць ціск на афіцыйны Кіеў і прымусіць саступіць частку тэрыторыяў. Прапанова Трампа заключаецца ў тым, каб падштурхнуць Украіну аддаць Крым і Данбас Расеі. Гэты падыход прынцыпова адрозніваецца ад падыходу дзейнай адміністрацыі Белага дому.
У прыватных размовах экс-прэзідэнт выказваў меркаванне, што і Расея, і Украіна «хочуць захаваць твар, яны хочуць знайсці выйсце», і што людзі ў некаторых частках Украіны нібыта былі б не супраць быць часткай Расеі.
Як піша The Washington Post, прызнанне расейскага кантролю над часткамі Украіны пашырыла б сферу ўплыву дыктатуры Пуціна пасля найбуйнейшага канфлікту ў Еўропе з часоў Другой сусветнай вайны. Некаторыя прыхільнікі Трампа спрабуюць пераканаць яго не дапусціць такога развіцця падзеяў.
Перадвыбарчы штаб Трампа адмовіўся каментаваць інфармацыю журналістаў.
Глеб Нержын belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10