навіны

Цагаль заявіў, што за паўгода вайны з «Хамасам» знішчыў 12 тысячаў тэрарыстаў

Ізраільскія вайскоўцы ў сектары Газа. (Фота: idf.il)
Ізраільскія вайскоўцы ў сектары Газа. (Фота: idf.il)
podpis źródła zdjęcia

Пры гэтым загінулі 604 ізраільскія жаўнеры.

Армія абароны Ізраілю (Цагаль) 7 красавіка апублікавала кароткую справаздачу адносна вайны з палестынскай арганізацыяй «Хамас», якая пачалася 7 кастрычніка 2023 года пасля тэрарыстычнага нападу з Газы.
Ізраільскія вайскоўцы ў сектары Газа. (Фота: idf.il)
Ізраільскія вайскоўцы ў сектары Газа. (Фота: idf.il)
Агулам з 7 кастрычніка, у выніку нападу «Хамасу» і падчас вайны ў Газе, каля мяжы з Ліванам, на заходнім беразе ракі Іярдану, у выніку тэрактаў на тэрыторыі Ізраілю, загінулі 604 вайскоўцаў Цагалю. У тым ліку ў самой Газе з 27 кастрычніка 2023 года загінулі 260 ізраільскіх вайскоўцаў.
За паўгода вайны з Газы па тэрыторыі Ізраілю былі выпушчаны каля 9100 ракет, з Лівана – каля 3100 ракет, з Сірыі – каля 35 ракет.
Ізраільскія вайскоўцы ў сектары Газа. (Фота: idf.il)
Ізраільскія вайскоўцы ў сектары Газа. (Фота: idf.il)
Паводле ізраільскай арміі, у Газе былі нанесеныя з паветра ўдары па прыкладна 32000 цэляў. Было захоплена каля 3250 ракетных установак, разбурана каля 4250 тэрарыстычных інфраструктур. На поўначы (у паўднёвым Ліване і, магчыма, у Сірыі) з паветра былі атакаваны больш за 1400 цэляў. Звыш 3300 цэляў атакавалі наземныя сілы.
Цагаль заяўляе, што ў Газе знішчыў больш як 12 тысяч тэрарыстаў, у іх ліку пяць «брыгадных генералаў». На заходнім беразе ракі Іярдан было праведзена больш як 6000 аперацыяў, затрымана каля 3700 падазраваных, у іх ліку каля 1600 актывістаў «Хамасу».
Ізраіль працягвае ваенную аперацыю ў сектары Газа і анансуе наступленне на Рафах, якое мусіць стаць кульмінацыяй вайны. Разам з тым, жорсткая палітыка ўраду Бэньяміну Нэтаньягу выклікала незадаволенасць Белага дому і сутыкнулася з пратэстамі ўнутры краіны, што можа аслабіць пазіцыі Ізраілю ў гэтым канфлікце. Акрамя таго, рэзка павялічылася рызыка атакі з боку Ірану, што можа прывесці да непрадказальнай эскалацыі. Belsat.eu разбіраўся, чаму сітуацыя на Блізкім Усходзе ўсё больш нагадвае патавую.
Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10