навіны

У Літве хочуць пазбаўляць ВНЖ беларусаў, якія часта ездзяць у Беларусь

Вулічнае жыццё Вільні, уличная жизнь Вильнюса (Фота: Белсат)
Вулічнае жыццё Вільні, уличная жизнь Вильнюса (Фота: Белсат)
podpis źródła zdjęcia

На думку літоўскіх палітыкаў, беларусаў на радзіме могуць завербаваць.

Беларусы і расяяне могуць страціць від на жыхарства ў Літве, калі яны ездзяць на радзіму больш за адзін раз на месяц. Гэта прадугледжана папраўкамі ў Закон аб увядзенні абмежавальных захадаў у сувязі з ваеннай агрэсіяй супраць Украіны. Законапраект ужо ўнесены ў Сейм.
Вулічнае жыццё Вільні, уличная жизнь Вильнюса (Фота: Белсат)
Вулічнае жыццё Вільні, уличная жизнь Вильнюса (Фота: Белсат)
Адпаведная прапанова зарэгістраваная 8 красавіка літоўскімі дэпутатамі. У дакуменце зазначаецца, што ВНЖ за апошнія гады атрымалі 62 тысячы грамадзянаў Беларусі. Пры гэтым большая частка з іх дастаткова рэгулярна наведвае Беларусь.
«Сярод іх ёсць тыя, хто мае дазвол на часовае пражыванне, выдадзены з гуманітарных прычынаў. Тысячы такіх выпадкаў былі зафіксаваныя ў снежні мінулага года. У Беларусі ў гэтых людзей ёсць сем’і, сябры, сваякі, яны вяртаюцца падчас вялікіх святаў. Аднак іх там могуць завербаваць, папрасіць выканаць пэўныя разведвальныя функцыі і гэтак далей», – лічаць дэпутаты.
Яны прапаноўваюць ануляваць віды на жыхарства беларусаў, калі яны выязджаюць на радзіму часцей за адзін раз на месяц на працягу апошняга года. Акрамя таго, дэпутаты прапаноўваюць увесці для грамадзянаў РФ і Беларусі адказнасць за «публічнае ўхваленне злачынства расейскай агрэсіі», праз ануляванне ВНЖ. Пазбаўляць пасведчання на права жыхарства мяркуецца і за распаўсюд ілжывай інфармацыі, якая супярэчыць інтарэсам грамадства.
«Віды на часовае пражыванне, выдадзеныя грамадзянам Расейскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь у Літоўскай Рэспубліцы, анулююцца, калі яны наўмысна і сістэматычна публічна распаўсюджваюць ілжывую інфармацыю, якая супярэчыць інтарэсам грамадства або дзяржавы», – высоўваюць прапанову дэпутаты.
У лютым 2024 года МЗС Літвы ўнесла ў Сейм законапраект аб падаўжэнні абмежавальных захадаў з-за вайны ва Украіне. Ён прадугледжвае ўвядзенне для беларусаў праверак на мяжы, аналагічных тым, што праводзяцца ў дачыненні расяянаў. Гэты законапраект быў ухвалены Сеймам і прызначаны да разгляду на вясновай сесіі. Менавіта ў яго дэпутаты мяркуюць унесці папраўкі аб пазбаўленні ВНЖ.
У 2022 годзе дазвол на часовае пражыванне ў Літве атрымала 31 тысяча беларусаў, яшчэ каля 23 тысяч – у 2023 годзе. Агулам у Літву прыехалі і атрымалі дазвол на часовае пражыванне за гэтыя некалькі гадоў каля 62 тысяч чалавек.
Ася Саковіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10