навіны

У Беларусі стартавала рэгістрацыя на ЦТ-2024: інструкцыя

Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: БелТА / belta.by)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: БелТА / belta.by)
podpis źródła zdjęcia

Расказваем абітурыентам, куды звярнуцца, што ўзяць з сабой і колькі гэта можа каштаваць.

З 9 красавіка пачынаецца рэгістрацыя ахвочых прайсці цэнтралізаванае тэставанне (ЦТ) 2024 года. Вызначыцца з прадметамі, якія вы хочаце здаваць, можна да 22 красавіка (улучна). Расказваем абітурыентам, куды звярнуцца, што ўзяць з сабой і колькі гэта можа каштаваць.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: БелТА / belta.by)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: БелТА / belta.by)
Заяву на ўдзел у тэставанні можна падаць двума спосабамі:
Адрасы ўсіх пунктаў рэгістрацыі і правядзення ЦТ можна паглядзець тут.
Не забывайце, што «працэс рэгістрацыі для ўдзелу ў ЦТ лічыцца завершаным толькі пасля атрымання абітурыентам пропуску». Таму нават пры дыстанцыйнай падачы заявы абавязкова трэба асабіста наведаць адзін з пунктаў рэгістрацыі.
«Дакументы на рэгістрацыю для ўдзелу ў цэнтралізаваным тэставанні могуць падаваць законныя прадстаўнікі непаўналетніх абітурыентаў або іхныя прадстаўнікі, якія дзеюць на падставе даверанасці, засведчанай натарыяльна або ўпаўнаважанай службовай асобай», – гаворыцца ў Пастанове Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь «Аб парадку арганізацыі і правядзення цэнтралізаванага тэставання».
Гэтая ж пастанова вызначае спіс дакументаў, што спатрэбяцца прадстаўніку абітурыента.
Рэжым прыёму заяваў абітурыентаў ува ўсіх пунктаў рэгістрацыі аднолькавы: у працоўныя дні з 09:00 да 19:00, у суботы з 09:00 да 18:00. Аднак варта загадзя ўдакладніць гэтую інфармацыю на сайце ўстановы адукацыі, куды вы плануеце звярнуцца.
Заплаціць трэба пасля падачы заявы на ўдзел у ЦТ. Рэгістрацыйны ўзнос пераводзіцца праз АРІП. Гэта можна зрабіць праз інтэрнэт-банкінг ці любым іншым зручным спосабам.
Каб аплаціць удзел у ЦТ, трэба паслядоўна выбраць наступныя пункты:
Пасля гэтага належыць увесці нумар асабовага рахунку (пры дыстанцыйнай рэгістрацыі ён з’явіцца ў асабістым кабінеце сістэмы) і здзейсніць плацеж.
Кошт здачы ЦТ па адным прадмеце – 0,1 базавай велічыні, або Br 4. Для параўнання, іспыт у 2022 годзе каштаваў абітурыентам Br 8,2 за прадмет, а ў 2023-м – Br 3,2.
Графік правядзення цэнтралізаванага тэставання ў 2024 годзе:
Тэрміны рэгістрацыі абітурыентаў для праходжання цэнтралізаванага тэставання ў рэзервовыя дні – з 10 чэрвеня да 14 чэрвеня.
Сертыфікаты ЦТ будуць выдавацца абітурыентам у пунктах правядзення з 1 ліпеня.
Графік ЦТ-2024 у рэзервовыя дні:
19 чэрвеня – усе навучальныя прадметы; 21 чэрвеня – усе навучальныя прадметы, акрамя расейскай мовы і беларускай мовы; 23 чэрвеня – расейская мова і беларуская мова.

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10