навіны

Міністэрства інфармацыі абмежавала доступ да некаторых медыяў з Літвы, Латвіі і Эстоніі

Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Крыніца: adukirmash.info)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Крыніца: adukirmash.info)
podpis źródła zdjęcia

У адказ на блакаванне праўладных беларускіх СМІ.

Міністэрства інфармацыі абмежавала доступ да некаторых медыярэсурсаў з Латвіі, Літвы і Эстоніі ў адказ на блакаванне некаторых СМІ з Беларусі, паведамляе ведамства ў сваім тэлеграм-канале. Пра якія медыі вядзецца гаворка, не ўдакладняецца.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Крыніца: adukirmash.info)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Крыніца: adukirmash.info)
«У сувязі з увядзеннем забароны на дзейнасць асобных сродкаў масавай інфармацыі Беларусі на тэрыторыі Латвіі, Літвы і Эстоніі ў якасці меры ў адказ Міністэрствам інфармацыі на падставе апавяшчэння Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь 8 красавіка 2024 года прынята рашэнне аб забароне дзейнасці шэрагу інтэрнэт-рэсурсаў гэтых дзяржаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь», – гаворыцца ў паведамленні.
Пра якія канкрэтна інтэрнэт-рэсурсы вядзецца гаворка, ведамства не ўдакладняе. Яно адзначае, што ў рамках рэалізацыі прынятага рашэння доступ да гэтых медыяў абмежаваны.
Уладзімір Пярцоў. (Фота: dompressy.by)
Міністра інфармацыі Пярцова перавялі на пасаду намесніка кіраўніка Адміністрацыі Лукашэнкі навіны
На дадзены момант з Беларусі немагчыма перайсці на сайт буйнога літоўскага інтэрнэт-выдання Delfi.
Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10