навіны

«Вясна»: сама меней 165 асобаў асуджаныя за палітыку ў сакавіку

Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Белсат)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Белсат)
podpis źródła zdjęcia

Праваабаронцы кажуць пра рост колькасці палітычных справаў.

Праваабарончы цэнтр «Вясна» падвёў вынікі палітычнага пераследу ў сакавіку 2024 года і прыйшоў да не вельмі суцяшальных высноваў: існуе тэндэнцыя на павелічэнне інтэнсіўнасці судовых разглядаў на падставе палітычных крымінальных справаў.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Белсат)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Белсат)
Так, згодна з дадзенымі «Вясны», у сакавіку былі асуджаныя сама меней 165 асобаў. 48 асобаў з гэтага ліку – жанчыны, 117 – мужчыны.
Мінімум 85 асобаў былі асуджаныя цягам мінулага месяца паводле так званага народнага артыкулу за ўдзел у пратэстах 2020 года – арт. 342 Крымінальнага кодэксу («Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх»). З гэтай колькасці прысуд паводле такога артыкулу атрымалі мінімум 10 сем’яў. На сённяшні дзень вядома пра 25 вынесеных прысудаў.
З рэгіёнаў у лідарах палітычнага пераследу – Менск (92 асобы), за ім Гомельская вобласць (24 асобы), пасля Берасцейская (20 асобаў). Далей ідуць Гарадзенская – 11 асобаў, Магілёўская – 10 асобаў, Менская і Віцебская вобласці – па 4 асобы.
Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10