навіны

Зміцер Панкавец больш не працаўнік радыё «Свабода»

Зміцер Панкавец. (Фота: Zmicier Pankaviec / Facebook)
Зміцер Панкавец. (Фота: Zmicier Pankaviec / Facebook)
podpis źródła zdjęcia

Пра гэта паведаміла крыніца «Белсату» і пацвердзіла радыё «Свабода».

Крыніца ў беларускай службе радыё «Свабода» паведаміла «Белсату», што Зміцер Панкавец «больш не ёсць працаўніком кампаніі». Пазней радыё «Свабода» пацвердзіла гэта Беларускай асацыяцыі журналістаў.
Зміцер Панкавец. (Фота: Zmicier Pankaviec / Facebook)
Зміцер Панкавец. (Фота: Zmicier Pankaviec / Facebook)
Надоечы «Еўрарадыё» паведамляла са спасылкаю на ўласную крыніцу, што Панкавец адхілены ад працы на час службовага правярання.
Скандал вакол журналіста разгарнуўся пасля таго, як ягоная былая жонка Ганна Клімовіч абвінаваціла яго ў хатнім гвалце. Ганна расказала, што ейны партнёр збіваў яе, звешваў з гаўбца на чацвёртым паверсе, абражаў, пагражаў як ёй, так і ейным сваякам.
«Забраў у мяне тэлефон, калі я паспрабавала звязацца з сяброўкай. Я наіўна спрабавала сілай адабраць назад тэлефон – атрымала толькі сінякі на ўласным целе ды новую ступень раззлаванасці мужчыны, які закінуў мяне на сваё плячо ды вывесіў тулавам уніз з балкону 4-га паверху дому са словамі: “Хочаш выходзіць – давай!” Гэты эпізод ужо выйшаў за межы вар’яцкага блефу, і я сапраўды баялася, што ён нават ненаўмысна можа не ўтрымаць мяне ў паветры», – расказала пра адзін з выпадкаў Клімовіч.
Сам Панкавец заяўляў, што гэта «поўны паклёп і хлусня».
Каментароў радыё «Свабода» наконт гэтай сітуацыі не было.
Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10