Мігранты зноў штурмуюць мяжу ЕЗ з Беларусі. Выжываюць не ўсе
09.04.2024, 14:50
Польска-беларуская мяжа (Фота: Straż Graniczna / X.com)
podpis źródła zdjęcia
З пачатку года на мяжы загінулі найменей тры мігранты.
Рэкордная для выходных дзён колькасць спробаў незаконнага пранікнення з беларускай тэрыторыі – 624 – зафіксавалі суседнія з Беларуссю краіны Еўразвязу, піша «Позірк» са спасылкай на звесткі памежных службаў. З пачатку года на мяжы загінула найменей тры мігранты, паведамляе Беларускі памежны камітэт.
Польска-беларуская мяжа (Фота: Straż Graniczna / X.com)
Да гэтага самымі напружанымі былі выходныя дні 30 верасня і 1 кастрычніка 2023 года – 568 выпадкаў.
Разам з тым, Памежны камітэт Беларусі паведаміў, што ўвечары 8 красавіка на беларуска-польскай мяжы ў Пружанскім раёне памежнікі знайшлі чарговы труп мужчыны неславянскага выгляду. Гэта ўжо трэці факт смерці ўцекачоў на мяжы з Польшчай ад пачатку года.
Цела замежніка было непадалёк брамкі для жывёлы ў польскай загародзе.
Супрацоўнікі Следчага камітэту Беларусі ў асабістых рэчах загінулага знайшлі пашпарт на імя 36-гадовага грамадзяніна Афганістану.
З 2021 года на мяжы з сумежнымі краінамі Еўразвязу зафіксаваныя 48 фактаў гібелі іншаземцаў, 24 з якіх – на мяжы з Польшчай.