Два гады таму яе затрымалі за ўлёткі «Не вайне» і цяпер запрасілі ў РУУС забраць выняты тэлефон.
навіны
Сілавікі затрымалі актывістку Галіну Лагацкую
10.04.2024, 13:41

podpis źródła zdjęcia
Праваабарончы цэнтр «Вясна» паведамляе, што ўвечары 9 красавіка ў Менску сілавікі затрымалі актывістку Галіну Лагацкую.
Паводле праваабаронцаў, Галіна Лагацкая пайшла ў Кастрычніцкі РУУС забіраць свой тэлефон, які ў яе вынялі 2 гады таму і не аддавалі. У сакавіку 2022 года жанчыне прызначылі 15 содняў арышту за ўлёткі «Не вайне» – гэта палічылі «несанкцыянаваным пікетаваннем». Цяпер ёй паведамілі, што гатовыя аддаць тэлефон, таму і запрасілі ў РУУС. Там яе і затрымалі.
Вядома, што Галіна «затрыманая на 72 гадзіны» – імаверна, да суда ў адміністратыўнай справе. Сутнасць абвінавачвання не вядомая.
Глеб Нержын belsat.eu
больш па гэтай тэме
Глядзіце большItem 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10