навіны

Расея нанесла ракетны ўдар па Мікалаеве: загінулі чацвёра асобаў

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

Пяцёра атрымалі раненні.

Удзень 11 красавіка расейская армія запусціла балістычную ракету па горадзе Мікалаеве. Чацвёра мірных жыхароў загінулі, пяцёра атрымалі раненні.
Мэр Мікалаева Аляксандр Сенкевіч паведаміў, што ў выніку абстрэлу загінулі чацвёра цывільных, якія ў той момант выпадкова апынуліся на месцы «прылёту».
Пацярпелі пяцёра. Трое атрымалі раненні сярэдняй цяжкасці, адная асоба застаецца ў цяжкім стане. Сярод пацярпелых ёсць дзяўчынка-падлетак, алё ёй шпіталізацыя не спатрэбілася.
Сілы абароны поўдню Украіны паведамляюць, што ўдар быў нанесены балістычнай ракетай. У Мікалаеве пашкоджаны прамысловы абʼект, жылыя будынкі і аўтамабілі ў прыватным сектары.
Наступствы расейскай ракетнай атакі. (Фота: ДСНС України / Facebook)
Расея цалкам знішчыла Трыпальскую ЦЭС навіны
Нагадаем, раніцай 11 красавіка Расея ўчыніла масаваны ўдар па энергетычнай інфраструктуры Украіны. Усяго расейская армія запусціла 57 паветраных абʼектаў: 18 ракетаў розных тыпаў і 39 ударных дронаў «Shahed-131/136». Былі пашкоджаныя энергетычныя абʼекты ў Адэскай, Запарожскай, Львоўскай, Харкаўскай і Кіеўскай вобласцях.
Глеб Нержын belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10