Наступствы расейскай ракетнай атакі. (Фота: ДСНС України / Facebook)
podpis źródła zdjęcia
Станцыя знаходзіцца ў Кіеўскай вобласці, яна была пабудаваная ў 1970-х.
У выніку масаванай паветранай атакі, якую Расея ўчыніла раніцай 11 красавіка, была цалкам разбурана Трыпальская ЦЭС. Пра гэта паведаміў у каментары «Інтерфакс-Україна» старшыня наглядальнай рады «Цэнтрэнерга» Андрэй Гота.
Наступствы расейскай ракетнай атакі. (Фота: ДСНС України / Facebook)
Трыпальская ЦЭС знаходзіцца ў Кіеўскай вобласці, яна была ўведзена ў эксплуатацыю ў 1973 годзе.
Паводле Андрэя Готы, усе працаўнікі, якія былі на змене падчас абстрэлаў, жывыя. У выніку ўдару адбыўся маштабны пажар у турбінным цэху. Цяпер на прадпрыемстве працягваюцца працы па лакалізацыі агню.
Раніцай 11 красавіка Расея ўчыніла масаваны ўдар па энергетычнай інфраструктуры Украіны. Усяго расейская армія запусціла 57 паветраных цэляў: 18 ракетаў розных тыпаў і 39 ударных дрона «Shahed-131/136». Былі пашкоджаны энергетычныя абʼекты ў Адэскай, Запарожскай, Львоўскай, Харкаўскай і Кіеўскай абласцях.