навіны

У Беларусі зніклі крамы «Spar» – нідэрландская чырвона-зялёная сетка

Адкрыццё крамы «Eurospar» у Кобрыне (Фота: Sparbelarus.by)
Адкрыццё крамы «Eurospar» у Кобрыне (Фота: Sparbelarus.by)
podpis źródła zdjęcia

Навіны пра закрыццё не было, сетка выйшла ціха, ператварылася ў «Алмі».

Вялізная міжнародная сетка крамаў «Spar» мела на Беларусь сур’ёзныя планы: да 2020 года планавалі адкрыць 60 крамаў. Адкрылі ў 10 разоў менш – і сышлі, заўважыў сайт Blizko.by.
Адкрыццё крамы «Eurospar» у Кобрыне (Фота: Sparbelarus.by)
Адкрыццё крамы «Eurospar» у Кобрыне (Фота: Sparbelarus.by)
Сайт Sparbelarus.by перастаў адкрывацца, а на сайце міжнароднай сеткі «Spar» згадкі пра Беларусь зніклі (за апошні год пра Беларусь там зусім нічога не пісалі). Старонкі беларускіх крамаў «Spar» у сацсетках выдаленыя або не абнаўляліся з 2021 года.
Афіцыйнай абвесткі пра выхад сеткі з Беларусі не было, але, як заўважылі карыстальнікі сацсеткі X (былы Twitter), крамы «Spar» пачалі знікаць, адна з менскіх змяніла шыльду на «Алмі». Разам з тым тавары пад брэндам «Spar» яшчэ можна замовіць у сэрвісе «Алмі Дастаўка».
«Spar» – міжнародная сетка крамаў родам з Нідэрландаў, заснаваная ў 1932 годзе, цяпер мае амаль 14 тысяч крамаў у паўсотні краінаў. Назва сеткі перакладаецца як «яліна», менавіта яліну сімвалізуе зялёная стрэлка на лагатыпе кампаніі.
Першая крама «Spar» адкрылася ў Менску ў 2017 годзе. Франшызаю кіравала кампанія «Юніфуд», якая таксама адказная за сеткі «Алмі» і «Zakrama». Спачатку ў Беларусі планавалі адкрыць да 2020 года 60 крамаў, але адкрылі толькі 3 у Менску, па адной у Берасці, Горадні, Бабруйску, Пінску, Мазыры і Кобрыне. На канец 2019-га працавалі толькі 6 крамаў: тры ў Менску, па адной у Горадні, Пінску і Мазыры. Апошнюю, «Eurospar» у Кобрыне, адкрылі 12 снежня 2019 года.
Алесь Наваборскі belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10