навіны

Прэзідэнт Польшчы заклікае Еўропу ўзбройвацца, каб абараніцца ад патэнцыйнай расейскай агрэсіі

Анджэй Дуда. (Фота: LRT)
Анджэй Дуда. (Фота: LRT)
podpis źródła zdjęcia

І запэўнівае Літву ў дапамозе ў выпадку нападу на яе Расеі.

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда ў інтэрв’ю літоўскаму рэсурсу LRT заявіў, што толькі правільная падрыхтоўка Еўропы да вайны можа стрымаць Расею ад агрэсіі, а таксама запэўніў, што Варшава дапаможа Вільні ў выпадку расейскага нападу на Літву.
Анджэй Дуда. (Фота: LRT)
Анджэй Дуда. (Фота: LRT)
Анджэй Дуда перакананы, што заходнія саюзнікі павінны як мага хутчэй павялічыць вытворчасць боепрыпасаў і іх пастаўку Украіне, бо тых боепрыпасаў, што ёсць у краінах НАТО цяпер, недастаткова.


,,

«Хачу падкрэсліць, што ў бліжэйшай будучыні Расея зможа вырабляць больш за 2 мільёны артылерыйскіх снарадаў у год. Уся Еўропа разам са Злучанымі Штатамі павінны аб’яднаць высілкі для вытворчасці большай колькасці снарадаў, асабліва артылерыйскіх. Гэта неабходна для нашай бяспекі», – сказаў Дуда.


Паводле польскага лідара, калі НАТО насамрэч хоча атрымаць патэнцыял стрымлівання супраць патэнцыйнага нападу, трэба вырабіць больш за 2 мільёны снарадаў за год.
«Цяпер у Еўропе ствараюцца кампаніі па вытворчасці боепрыпасаў, адна з іх – у Румыніі, – распавёў Дуда. – Мы таксама абмяркоўваем гэта на ўзроўні НАТО і ЕЗ. Спадзяюся, вытворчасць павялічыцца. Украіне патрэбная тэрміновая дапамога. На шчасце, нараджаюцца розныя ініцыятывы. Гэта чэшская прапанова, у якую ўносіць свой уклад і Польшча. Мы хочам, каб Украіна атрымала зброю як мага хутчэй».
Анджэй Дуда перакананы, што Расея ўяўляе сабой пагрозу для Еўропы.


,,

«Ёсць прымаўка: «Хочаш міру – рыхтуйся да вайны». Гэта стрымае агрэсара ад патэнцыйнага нападу. Менавіта гэтага я зычу Польшчы, – кажа прэзідэнт Польшчы. – Я таксама заклікаю саюзнікаў па НАТО ўнесці свой уклад у гэтую ідэю. Менавіта таму мы заклікаем да павелічэння расходаў на абарону да 3% ВУП замест папярэдніх 2%».


Паводле Дуды, нарошчванне ваеннага патэнцыялу дасць больш магчымасцяў для стрымлівання і не дазволіць Еўропе стаць ахвярай.
«Наша мэта – не вайна, а яе папярэджанне», – зазначыў Дуда.
Польскі лідар таксама запэўніў Літву, што ў выпадку нападу на яе Расеі, Польшча акажа падтрымку, бо і Літва, і Польшча – сябры НАТО.
«Польская армія прыйдзе абараняць Літву. Я ўвогуле не магу ўявіць сабе іншую сітуацыю», – рэзюмаваў Дуда.
Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10