навіны

Поўнач Ізраілю абстрэльваюць ракетамі з тэрыторыі Лівану

Фота мае ілюстрацыйны характар. (Крыніца: IDF)
Фота мае ілюстрацыйны характар. (Крыніца: IDF)
podpis źródła zdjęcia

Усяго было каля 40 пускаў. ЗША кажуць пра непазбежнасць нападу Ірану.

На поўначы Ізраілю ў раёне Галілеі прагучалі сірэны паветранай трывогі, пасля чаго адбылася атака ракетамі з тэрыторыі Лівану. Усяго было каля 40 пускаў. Некаторыя ракеты былі перахопленыя, астатнія ўпалі на адкрытых тэрыторыях, паведамляе тэлеграм-канал Цагалю. Інфармацыі пра пацярпелых няма.
Фота мае ілюстрацыйны характар. (Крыніца: IDF)
Фота мае ілюстрацыйны характар. (Крыніца: IDF)
На кадрах, апублікаваных у сацыяльных сетках, бачна, як некалькі ракетаў-перахопнікаў «Жалезнага купалу» адбіваюць відавочны ракетны шквал. Пра абстрэл Ізраілю з боку Лівану паведамілі таксама Al Jazeera і Israel Тoday. Ліванскі рух «Хезбола» пацвердзіў, што выпусціў дзясяткі ракетаў па пазіцыях ізраільскай артылерыі.
Раней увечары пятніцы 12 красавіка армія супрацьпаветранай абароны Цагаль паспяхова перахапіла два выбухованебяспечныя беспілотнікі «Хезбалы», якія перасеклі мяжу Лівану і трапілі на тэрыторыю Ізраілю.
Таксама было выяўлена некалькі ракетаў, якія перасеклі ліванскую тэрыторыю ў напрамку Рамота Нафталі. Аб пацярпелых не паведамляецца.
За апошнія некалькі гадзінаў Цагаль нанёс удары па шэрагу месцаў на поўдні Лівану, каб ліквідаваць пагрозу.
На фоне вайны ў Газе «Хезбала» штодня наносіць ракетныя, ракетна-бомбавыя і беспілотныя ўдары па поўначы Ізраілю.
Раней ЗША заяўлялі, што ў пятніцу 12 красавіка можа адбыцца атака Ірану супраць Ізраілю, у ходзе якой Іран можа прымяніць больш за 100 дронаў і дзясяткі ракетаў.
Іранскія ракеты «Zolfaghar». (Фота: Tasnim News Agency / wikipedia.org)

Узброеныя сілы ЗША рыхтуюцца да нападу Ірану на Ізраіль, які можа адбыцца ў бліжэйшыя гадзіны

навіны
У пятніцу, 12 красавіка дырэктар канцылярыі прэм’ер-міністра Ізраілю Бэньяміна Нэтаньягу Ёсі Шэлі правёў нараду з кіраўнікамі міністэрстваў і ведамстваў краіны, прысвечаную гатовасці да эскалацыі канфлікту з Іранам. Шэлі падкрэсліў, што нягледзячы на адсутнасць канкрэтнай упэўненасці ў магчымым нападзе, рэальная пагроза ўсё яшчэ прысутнічае. Ён заклікаў чыноўнікаў заставацца на сувязі ў выходныя і ўважліва сачыць за паведамленнямі сродкаў масавай інфармацыі.
Іран праз некалькі арабскіх краінаў папярэдзіў ЗША, што калі Вашынгтон умяшаецца ў канфлікт паміж Іранам і Ізраілем, амерыканскія базы ў рэгіёне будуць атакаваныя, піша Axios са спасылкай на трох неназваных амерыканскіх службоўцаў.
Па дадзеных суразмоўцаў выдання, Іран даў арабскім краінам зразумець, што лічыць ЗША адказнымі за напад Ізраілю па консульстве ў Дамаску, у выніку якога загінулі сямёра чальцоў Корпусу вартавых Ісламскай рэвалюцыі.
Як адзначыла адна з крыніц Axios, з атрыманых паведамленняў незразумела, ці пагражае Іран атакаваць сілы ЗША, калі яны дапамогуць Ізраілю перахапіць запушчаныя Іранам балістычныя ракеты або толькі калі яны прымуць удзел ва ўдары Ізраілю ў адказ.
У той жа час ён адзначыў, што ў разведцы лічаць, што базы ЗША будуць атакаваныя толькі калі амерыканцы далучацца да ізраільскага контрудару.
Марыя Міхалевіч belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10